Варшава ачуньвае пасля трагедыі. 21.by

Варшава ачуньвае пасля трагедыі

20.05.2010 02:01 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На мінулым тыдні ў Польшчы адзначылі 30 дзён пасля адной з найбуйнейшых трагедый у гісторыі нашых суседзяў — авіякатастрофы прэзідэнцкага самалёту пад Смаленскам. Ці ачомалася Варшава ад шоку? Чым сёння жыве і дыхае горад? Адказ на гэтыя пытанні карэспандэнт TUT.BY шукаў з дапамогай фотааб’ектыву.

фото

Перад прэзідэнцкім палацам і помнікам князю Юзафу Панятоўскаму - інсталяцыя з партрэтамі Леха і Марыі Качыньскай, фотаздымкамі з месца катастрофы і цырымоніі пахавання ў Кракаве. Каля іх заўжды людна.

фото

фото

фото

фото

фото



фото



фото

Польская жалоба паступова пераходзіць ў перадвыбарчую гонку. Гэтую ўлётку пакінулі, напэўна, апаненты цяперашняга прэмьера Дональда Туска. 

фото

Рэха трагедыі ў Варшаве паўсюль: у газетных шапіках, 


... на рэкламных тумбах,

фото

... у метро,

фото

... на ўваходзе ў гарадскі парк. 



“Ах Варшава мая, ах сталіца”, — спявала ў жартаўліва-ролевым “Народным альбоме” Кася Камоцкая. Канечне, сёння ніхто з беларусаў не ўважае Варшаву за сваю сталіцу, але пачуваемся мы там досыць натуральна. “Курица — не птица, Польша — не заграница”, — сцвярджаў ужо савецкі народны эпас. Спрыяюць гэтаму падабенства моваў, менталітэту і супольная гісторыя. Нават нягледзячы на тое, што для беларусаў апошняя была з большага трагічнай.

Але, як вядома, у палітыцы не бывае гістарычнай справядлівасці. Таму ўжо даўно варта забыцца на крыўды. Пагатоў за гады нашай незалежнасці палякі нямала зрабілі для таго, каб загладзіць “грашкі мінуўшчыны” і дапамагчы суседзям-беларусам вярнуцца ў сям’ю еўрапейскіх народаў. І ў гэтым плане нам ёсць чаму павучыцца.

Прынамсі ў Варшаве няўзброенаму воку кідаюцца дзве рэчы.



фото

Знішчаючы астатнія камяніцы гістарычнай забудовы Мінску, нашы чыноўнікі любяць казаць пра вайну і немцаў, якія дашчэнту зруйнавалі горад. Варшава зазнала не меншыя разбурэнні. Аднак па вайне значная частка гістарычнай забудовы была ўзноўлена. Прычым не ў муляжным стылі, які так даспадобы беларускім горадабудаўнікам, а паводле самых дасканалых тэхналогіяў, з максімальным выкарыстаннем арыгінальных матэрыялаў, за што цэнтр быў уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА (1980). Сёння неабазнанаму чалавеку цяжка паверыць, што ўсё, што ён бачыць у Старым горадзе, — рэканструкцыя. Але ж якая!

фото



фото

фото

фото

фото

фото

фото

Другая рэч, якая звяртае на сябе ўвагу ў Варшаве, — нацыянальная памяць. Верагодна, ніводная іншая еўрапейская сталіца не можа пахваліцца гэткай колькасцю помнікаў нацыянальным героям. Беларусам, якія напрыканцы другога дзесяцігоддзя незалежнасці толькі пачынаюць увекапомніваць выбітных суайчыннікаў, ёсць на што паглядзець. Па ўсім горадзе можна ўбачыць манументы змагарам антынацыстоўскага паўстання, жаўнерам Арміі Краёвай і, натуральна, легендарным асобам польскай гісторыі. І паўсюль стэнды з інфармацыяй, гістарычнымі, біяграфічнымі звесткамі...

фото

Пане Адаме Міцкевіч. Вышэй за яго толькі неба. 

фото

... як вось гэты на цэнтральнай плошчы Варшавы, дзе карэспандэнт TUT.BY адразу выхапіў "свайго чалавека".

фото

Помнік абаронцам Варшавы ад войска Суворава ў 1794-м. 

фото

А гэта памяць пра народны антыкмуністычны рух "Салідарнасць", створаны ў Польшчы на пачатку 1980-х. На здымку - сын пэткі і апазіцыянеркі Барбары Садоўскай, забіты 12 траўня 1983 года. Крымінальная справа вядзецца 27 год. Забойцы дагэтуль ходзяць на волі.  

фото

Польскі патрыятызм выяўляецца і праз самыя розныя культурніцкія акцыі. Скажам, гэты год у Польшчы носіць імя Шапэна. У самых розных мясцінах старой Варшавы, каля тых ці іншых будынкаў, звязаных з памяццю пра вялікага кампазітара, усталяваныя вось такія лавы. Націскаеш на кнопку, і ўсё навокал паглынае чароўная музыка.

фото

фото

фото

фото

У старажытным каралеўскім парку Лазенкі забаронена шумець, хадзіць па траўніках, займацца спортам, загараць. Тут пануе спакой, веліч і прыгажосць. Таму наўпрост па шырокіх паркавых гасцінцах ганарліва шпацыруюць паўліны, а ў сажалках водзяцца велізарныя карпы.

фото

фото

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Польшчы адзначылі 30 дзён пасля авіякатастрофы прэзідэнцкага самалёту пад Смаленскам. Ці ачомалася Варшава ад шоку? Адказ на гэта пытанне карэспандэнт TUT.BY шукаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика