Пілоты самалёта Качыньскага дзейнічалі пад уціскам кіраўніцтва
25.05.2010 15:32
—
Новости Мира
|
Сама прысутнасць у кабіне прэзідэнцкага Ту‑154 галоўнакамандуючага паветраных сілаў Польшчы генерала Бласіка моцна ўплывала на пілотаў. Такое меркаванне выказаў польскаму тэлебачанню TVN24 эксперт Томаш Гыпкі з часопіса «Скшыдлата Польска». На яго думку, пабочныя асобы ў кабіне заўсёды ўскладняюць сітуацыю.
«У гэтым выпадку можна меркаваць, што прысутнасць генерала ўплывала на дзеянні каманды, нават калі з яго боку не было прамога ўціску. Гэта не можа не ўплываць. Агулам кажучы, пілоты хутчэй за ўсё дзейнічалі пад уціскам: або генерала Бласіка, або кагосьці іншага, або нават проста псіхалагічнай. Справа ў тым, што яны парушылі самыя асноўныя правілы бяспекі». Як стала вядома, пілоты добра разумелі, што апускаюцца ніжэй за дазволеную вышыню і нават адлічвалі метры — 100, 90, 80 і гэтак далей. Па словах Томаша Гыпкага, гэта проста недапушчальна ва ўмовах, калі не відаць пасадачнай паласы, і кожны пілот гэта ведае. Каманда Ту‑154 дзейнічала цалкам безадказна, упэўнены эксперт. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сама прысутнасць у кабіне прэзідэнцкага Ту‑154 галоўнакамандуючага паветраных сілаў Польшчы генерала Бласіка моцна ўплывала на пілотаў. Такое меркаванне...
|
|