Ізраіль атакаваў шэсць караблёў з гуманітарным грузам для сектара Газа. 21.by

Ізраіль атакаваў шэсць караблёў з гуманітарным грузам для сектара Газа

31.05.2010 09:56 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ізраільскія караблі атакавалі шэсць судоў так званай «Флатыліі свабоды» з 10 тысячамі тон гуманітарнай дапамогі і будаўнічых матэрыялаў, якія накіроўвалася ў сектар Газа.

Як паведамляюць ізраільскія СМІ, у перастрэлцы загінулі па меншай меры 10 чалавек, каля 30 чалавек былі параненыя. Пры гэтым камандаванне ізраільскай арміі афіцыйна забараніла журналістам распаўсюджваць інфармацыю аб загінуўшых і параненых у выніку перахопу.

Міністэрства замежных спраў Турцыі ўжо апублікавала заяву, якая рэзка асуджае дзеянні Ізраіля, назваўшы іх непрымальнымі і парушаючымі міжнароднае заканадаўства. Па словах турэцкага міністра, інцыдэнт можа прывесці да «непапраўных наступстваў» для двухбаковых адносін паміж Ізраілем і Турцыяй. Прадстаўнік ізраільскага ўрада, у сваю чаргу, заявіў што «шкадуе аб усіх ахвярах» аперацыі па захопу флатыліі.

На кадрах, паказаных тэлекампаніяй «Аль-Джазіра», відаць, што перахоп суправаджаўся стральбой. Адзін з караблёў быў узяты на абардаж пры падтрымцы верталётаў, яго капітан быў паранены.

Па дадзеных палестынскага боку, інцыдэнт адбыўся ў нейтральных водах, у 150 км ад узбярэжжа Газы.

ВВС, паведамляе што на дадзены момант флатылія знаходзіцца непадалёк ад Кіпра і не збіраецца адмаўляцца ад намеру трапіць у сектар Газа.

Раней ізраільскія ўлады заяўлялі, што маюць намер затрымаць марскі караван, а актывістаў і праваабаронцаў дэпартаваць. На шасці судах, акрамя гуманітарных грузаў, знаходзіліся каля 600 прапалестынских актывістаў і праваабаронцаў з еўрапейскіх і арабскіх краін.

Эканамічная блакада Газы з боку Ізраіля і Егіпта працягваецца ўжо амаль тры гады — з таго моманту, як да ўлады ў сектары прыйшоў ваенізаваны рух ХАМАС. Ізраіль першапачаткова называў дзеянні «Флатыліі свабоды» палітычнай правакацыяй і папярэдзіў, што калі яе караблі ўсё ж наблізяцца да Газы, ізраільскія ваенна-марскія сілы накіруюць іх у порт горада Ашдода, адкуль усе 600 удзельнікаў флатыліі будуць дэпартаваныя.


АП, паводле bbc

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ізраільскія караблі атакавалі шэсць судоў так званай «Флатыліі свабоды» з 10 тысячамі тон гуманітарнай дапамогі і будаўнічых матэрыялаў, якія...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика