Украіна афіцыйна стала бяз'ядзернай дзяржавай
06.07.2010 16:59
—
Новости Мира
|
Вярхоўная рада заканадаўча зацвердзіла бяз"ядзерны статус Украіны. За прыняцце пастановы «Аб заяве Вярхоўнай рады Украіны «Бяз"ядзернаму статусу Украіны — рэальныя гарантыі» прагаласавалі 345 дэпутатаў з 429 зарэгістраваных. Згодна з пастановай, кабінет міністраў Украіны павінен забяспечыць падрыхтоўку міжнародна-прававога дакумента, накіраванага на развіццё палажэнняў Будапешцкага мемарандума і стварэнне рэальных міжнародна-прававых гарантыяў нацыянальнай бяспекі бяз"ядзернай Украіны, ажыццявіць неабходныя крокі і працэдурныя фармальнасці адносна яго разгляду і падпісання вядучымі ядзернымі дзяржавамі свету — РФ, Вялікабрытаніяй, ЗША, КНР і Францыяй. Нагадаем, на красавіцкім саміце па пытаннях ядзернай бяспекі ў Вашынгтоне прэзідэнт Віктар Януковіч заявіў, што Украіна за два гады пазбавіцца ад рэштак высокаўзгабачанага ўрану.Менавіта пасля гэтага Украіна канчаткова здабудзе статус бяз"ядзернай дзяржавы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вярхоўная рада заканадаўча зацвердзіла бяз"ядзерны статус Украіны. За прыняцце пастановы «Аб заяве Вярхоўнай рады Украіны «Бяз"ядзернаму статусу Украіны —...
|
|