Абмен шпіёнаў паміж Вашынгтонам і Масквой. Суцягіна памянялі на Чэпмэн. 21.by

Абмен шпіёнаў паміж Вашынгтонам і Масквой. Суцягіна памянялі на Чэпмэн

08.07.2010 15:55 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сустрэча пасла Расіі ў Вашынгтоне Сяргея Кісляка і намесніка дзяржсакратара Ўільяма Бёрнса скончылася паспяхова: бакі дасягнулі дамоўленасці аб абмене шпіёнамі.

У найбліжэйшыя суткі ў Маскву ў рэжыме спецаперацыі будзе дастаўленая самая вядомая з затрыманых агентаў — Эн Чэпмэн,

якая афіцыйна працавала ў Нью-Ёрку кіраўніком сайта нерухомасці.

Масква не збіраецца публікаваць спісы тых, хто будзе высланы наўзамен расійскіх агентаў. Напярэдадні стала вядома толькі пра аднаго ўдзельніка абмену — асуджанага за шпіянаж на карысць ЗША навукоўца Ігара Суцягіна. Пра адпаведную прапанову расказалі брат Суцягіна Дзмітрый і яго адвакат Ганна Ставіцкая.

Напярэдадні ў Вірджыніі мусілі адбыцца судовыя слуханні па справе «расійскіх шпіёнаў» Майкла Затолі, Патрыцыі Мілс і Міхаіла Семянко. Але ў апошні момант стала вядома пра адмену слуханняў і перавод падазраваных у Нью-Ёрк, дзе ўсіх затрыманых павінен быў судзіць адзін федэральны суд. Фармальна пракуратура Злучаных Штатаў пацвердзіла абвінавачанне 11 падазраваным

у шпіянажы на карысць Расіі, у «злачыннай змове з мэтай дзейнічаць у якасці таемных агентаў ураду Расіі без папярэдняга паведамлення міністра юстыцыі», а таксама ў адмыванні грошай.

У абвінаваўчым заключэнні згадваліся Крыстафер Мэтсас (схаваўся на Кіпры), Рычард Мэрфі, Сінтыя Мэрфі, Доналд Ховард Хітфілд, Трэйсі Лі Эн Фолі, Майкл Затолі (Міхаіл Куцык), Патрыцыя Мілс (Наталля Пераверзева), Хуан Ласара, Вікі Пелаэс, Эн Чэпмэн і Міхаіл Семянко. Апошнія двое абвінавачваюцца толькі па першым пункце, адмыванне грошай ім не інкрымінуецца.

Пакуль, паводле дадзеных CNN, новыя слуханні па справе ў Нью-Ёрку запланаваныя на чацвер.

Аднак у выпадку паспяховага абмену суд наўрад ці адбудзецца.
КаМ паводле gazeta.ru

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сустрэча пасла Расіі ў Вашынгтоне Сяргея Кісляка і намесніка дзяржсакратара Ўільяма Бёрнса скончылася паспяхова: бакі дасягнулі дамоўленасці аб абмене...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика