Грызлоў здзіўлены запрашэннем Саакашвілі на БТ
15.07.2010 17:01
—
Новости Мира
|
Кіраўнік Вышэйшага савета «Адзінай Расеі», спікер Дзярждумы Барыс Грызлоў выказаў здзіўленне з нагоды запрашэння Міхаіла Саакашвілі для выступлення ў эфіры беларускага тэлебачання. «Для нас, для Расіі, спадар Саакашвілі — ізгой, ніякіх адносін з ім няма і быць не можа», — заявіў ён, каментуючы гэтую падзею. «Любое паляпшэнне адносін з Грузіяй можа быць толькі ў тым выпадку, калі прэзідэнтам у гэтай краіне будзе іншы чалавек», — сказаў Грызлоў, падкрэсліўшы, што гэта асабістая пазіцыя. «Тыя, хто дае магчымасць Саакашвілі адчуваць сябе прэзыдэнтам, у тым ліку ў іншай краіне, прымаюць рашэнні, якія не могуць паўплываць на паляпшэнне адносінаў з Расіяй», — заключыў ён. Падзяліцца навіной:
belaruspartisan.org Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік Вышэйшага савета «Адзінай Расеі», спікер Дзярждумы Барыс Грызлоў выказаў здзіўленне з нагоды запрашэння Міхаіла Саакашвілі для выступлення ў эфіры...
|
|