Польскі Сейм плануе абвясціць 2011 год годам Чэслава Мілаша. Прадстаўнікі партыі Качыньскага і
30.07.2010 12:17
—
Новости Мира
|
Сейм Польшчы разглядае магчымасць абвяшчэння 2011 году годам Чэслава Мілаша. 30 чэрвеня акурат споўніцца 100 год з дня нараджэння паэта і пісменніка. Аднак такая ідэя не ўсім паслам даспадобы. У прыватнасці, ідэю раскрытыкавала прадстаўніца партыі «Права і Справядлівасць» Ганна Сабецкая, якая таксама мае цесны кантакт з «Радыё Марыя». Паводле яе, з моманту смерці Чэслава Мілаша прайшло не так шмат часу (6 гадоў), каб можна было цалкам ацаніць яго спадчыну. Не засталіся ўбаку і разнастайныя скрайне кансерватыўныя польскія арганізацыі. Іх прадстаўнікі закідаюць Мілашу антыпольскасць. Плануецца, што ў 2011 годзе ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя юбілею пісьменніка, пройдуць у Літве, ЗША, Францыі, Кітаі, Індыі, Ізраілі і Расіі. Чэслаў Мілаш нарадзіўся 30 чэрвеня 1911 году ў Шэтэйнях, непадалёк ад Вільні. Працаваў на Польскім радыё ў Вільні. У 1937 пераехаў у Варшаву дзе прабыў усю нямецкую акупацыю. Пасля вайны быў аташэ па культуры ў польскім пасольстве ў Парыжы. У 1951 адмовіўся вярнуцца ў Польшчу і праз некалькі гадоў выехаў у ЗША. У 1980 годзе стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі. У сваёй творчасці неаднаразова закранаў тэму Беларусі і беларусаў. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сейм Польшчы разглядае магчымасць абвяшчэння 2011 году годам Чэслава Мілаша. 30 чэрвеня акурат споўніцца 100 год з дня нараджэння паэта і пісменніка. Аднак такая...
|
|