У кіргізскіх выбарах возьмуць удзел 57 партый
16.08.2010 12:07
—
Новости Мира
|
ЦВК Кіргізстану завяршыла рэгістрацыю ўпаўнаважаных прадстаўнікоў палітычных партый, якія заявілі пра свой намер удзельнічаць у парляменцкіх выбарах, прызначаных на 10 кастрычніка. Паводле прадстаўніка ЦВК, зарэгістраваныя прадстаўнікі 57 партый. Цяпер партыі павінны правесьці з’езды для вылучэньня сваіх кандыдатаў. Іх сьпісы павінны быць прадстаўленыя ў ЦВК да 30 жніўня. Значная частка партыяў краіны ўжо падпісалі этычны кодэкс паводзінаў падчас выбарчай кампаніі, распрацаваны з дапамогай АБСЭ. Кодэкс прадугледжвае, што праўладныя партыі ня стануць выкарыстоўваць на выбарах адміністрацыйны рэсурс, а іх апанэнты ня стануць аспрэчваць вынікі выбараў сілавымі мэтадамі. Падзяліцца навіной:
svaboda.org Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ЦВК Кіргізстану завяршыла рэгістрацыю ўпаўнаважаных прадстаўнікоў палітычных партый, якія заявілі пра свой намер удзельнічаць у парляменцкіх выбарах,...
|
|