Партызаны атакавалі чачэнскі парламент
19.10.2010 14:51
—
Новости Мира
|
Аперацыяй па вызваленні будынку кіраваў асабіста Рамзан Кадыраў. Будынак парламента Чачні ў аўторак раніцай быў атакаваны партызанамі. Паводле звестак РІА «Навіны», аўтамабіль як мінімум з трыма тэрарыстамі заехаў у двор парламента ўслед за машынамі дэпутатаў. Адзін з баевікоў выйшаў з аўтамабіля і падарваў сябе. Паводле звестак «Інтэрфакса», сябе падарвалі двое баевікоў. Пазасталы жывы баявік уварваўся ў будынак і адкрыў стральбу, першыя паведамленні аб якой паступілі каля 9.30 раніцы. Паводле афіцыйнай інфармацыі СКП, баевікоў было чацвёра і ўсім ім удалося пранікнуць у будынак парламента. У кожным разе, партызанам не ўдалося захапіць спікера прамаскоўскага парламента Чачні. Ахова эвакуявала яго з будынку. У выніку нападу прынамсі шэсць чачэнскіх міліцыянтаў загінула. Загінулі і ўсе баевікі. Аперацыяй па вызваленні будынку кіраваў асабіста Рамзан Кадыраў.
Падзяліцца навіной:
Мікола Бугай Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аперацыяй па вызваленні будынку кіраваў асабіста Рамзан Кадыраў.
|
|