Памёр былы прэзідэнт Аргенціны Нестар Кіршнер
28.10.2010 10:46
—
Новости Мира
|
Былы прэзідэнт Аргенціны Нестар Кіршнер ва ўзросце 60 гадоў памёр ад сардэчнага прыступу ў горадзе Аргенцінай цяпер кіруе яго ўдава, Крысціна Фернандэс Кіршнер. Муж і жонка крытыкаваліся за перадачу ўлады ўнутры сям’і, спробы падаўжэння прэзідэнцкіх паўнамоцтваў і выкарыстанне службовага становішча для асабістага ўзбагачэння. *** Будучы прэзідэнт нарадзіўся ў сям’і эмігрантаў, яго бацька быў швейцарскага паходжання, маці — харваткай. Ён выйшаў на палітычную авансцэну пасля таго, як у 2001 г. Аргенціна пагрузілася ў цяжкі фінансавы крызіс, і заслужыў ўдзячнасць суграмадзян за паспяховую барацьбу з беднасцю і беспрацоўем.Кіршнер ўзначаліў дзяржаву 25 мая 2003 года. У 2007 годзе ён заявіў, што не будзе балатавацца зноў, нягледзячы на падтрымку больш за 60% насельніцтва краіны.Прэзідэнт пайшоў у адстаўку 28 кастрычніка 2007 г. у сувязі з выбраннем на гэтую пасаду яго жонкі. Меркавалася, што Кіршнер будзе балатавацца на прэзідэнцкіх выбарах 2011 года. *** Пасля сваёй адстаўкі Нестар Кіршнер скардзіўся на дрэннае здароўе, хоць і працягваў актыўна займацца палітыкай. Ён заставаўся дэпутатам аргенцінскага кангрэса і генеральным сакратаром Саюза паўднёваамерыканскіх нацый, пасярэднічаў ва ўрэгуляванні рэгіянальных праблем. У лютым гэтага года Кіршнер перанёс аперацыю па выдаленні тромба з соннай артэрыі. У верасні яму была зробленая тэрміновая аперацыя ангіяпластыкі па аднаўленні праходнасці каранарнай артэрыі. У сераду раніцай Нестар Кіршнер быў зноў дастаўлены ў лякарню, дзе і памёр у прысутнасці сваёй жонкі. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Былы прэзідэнт Аргенціны Нестар Кіршнер ва ўзросце 60 гадоў памёр ад сардэчнага прыступу ў горадзе Эль-Калафате на поўдні краіны. Аргенцінай цяпер кіруе яго...
|
|