ЗША не прызналі выбараў у Азербайджане
09.11.2010 12:14
—
Новости Мира
|
«Парламенцкія выбары ў Азербайджане былі мірнымі, але не адказвалі міжнародным стандартам», — гаворыцца ў заяве афіцыйнага прадстаўніка дзярждэпартамента ЗША Філіпа Кроўлі. Выбары ў Меджліс (парламент) Азербайджана адбыліся ў нядзелю. Па папярэдніх дадзеных, перамогу на іх атрымала кіруючая партыя «Ені Азербайджан» («Новы Азербайджан»), якая атрымала больш за 70 месцаў. Усяго ў Меджлісе 125 мандатаў. Сярод прычын, па якіх ЗША не могуць назваць выбары дэмакратычнымі, Кроўлі называе недастатковае асвятленне ў СМІ перадвыбарчай кампаніі розных кандыдатаў, абмежаванні права на свабоду слова і сходаў і недасканалы працэс рэгістрацыі кандыдатаў, які стварыў для ўдзельнікаў выбараў няроўныя ўмовы. Міжнародныя назіральнікі заўважылі сур’ёзныя парушэнні працэдуры і ў дзень выбараў. У тым ліку напаўненне выбарчых скрыняў фальшывымі бюлетэнямі. «Мы можам заклікаць азербайджанскі ўрад засяродзіцца на сумленным, празрыстым і дбайным разглядзе скаргаў, звязаных з выбарамі. Гэта неабходна, каб да адказнасці былі прыцягнутыя афіцыйныя асобы, падазраваныя ў фальсіфікацыі выбараў. Мы зноў заклікаем ўрад Азербайджана паважаць свабоду слова, сходаў і аб’яднанняў», — гаворыцца ў заяве. Падзяліцца навіной:
АП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Парламенцкія выбары ў Азербайджане былі мірнымі, але не адказвалі міжнародным стандартам», — гаворыцца ў заяве афіцыйнага прадстаўніка дзярждэпартамента ЗША...
|
|