У Бішкеку завочна судзяць экс-прэзідэнта Бакіева
17.11.2010 10:49
—
Новости Мира
|
У Бішкеку пачалося судовае пасяджэнне па справе аб масавым расстрэле дэманстрантаў на цэнтральнай плошчы сталіцы ў красавіку 2010 года. Абвінавачванні прад’яўленыя Акрамя прэзідэнта, завочна абвінавачваюць яго малодшага брата Жаныбека Бакіева, які ўзначальваў Службу дзяржаховы, старэйшага сына Бакіева Марата і былога кіраўніка спецслужбаў Мурата Суталінава. Астатнія абвінавачаныя знаходзяцца пад вартай, пад хатнім арыштам і падпіскай аб нявыезде. Усім прад’яўленыя абвінавачванні ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў і забойстве двух або больш чалавек. 6–7 красавіка 2010 года ў Кыргызстане адбыліся масавыя выступы супраць Курбанбека Бакіева, якія суправаджаліся сутыкненнямі з праваахоўнымі органамі. У выніку сутыкненняў загінулі больш за 80 чалавек, каля 500 атрымалі раненні. Курбанбек Бакіеў быў зрынуты і пакінуў краіну, пасяліўшыся ў Беларусі.Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бакіеву і яго памагатым прад’яўленыя абвінавачванні ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў і забойстве двух або больш чалавек. |
|