Крэмль: Расія не апраўдвае Бута
19.11.2010 09:37
—
Новости Мира
|
Памочнік прэзідэнта Расіі па міжнародных пытаннях Сяргей Прыходзька заявіў у чацвер, што Расія не апраўдвае Віктара Бута, экстрадыяванага ў мінулую сераду ў ЗША, адзначыўшы, што супраць расійца ёсць «сур’ёзныя абвінавачанні». «Я хацеў бы падкрэсліць, што супраць Бута высунутыя вельмі сур’ёзныя абвінавачанні. Расія заўсёды заяўляла, што такія злачынствы, як гандаль зброяй, наркотыкамі і людзьмі заслугоўваюць самага сур’ёзнага асуджэння.Мы зацікаўленыя ў тым, каб следства над гэтым таварышам было даведзенае да канца. Уся консульская падтрымка, што аказваецца Буту, праводзіцца ў адпаведнасці з нормамі расійскага заканадаўства і не азначае, што Расея апраўдвае Бута», — паведаміў Прыходзька. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Памочнік прэзідэнта Расіі па міжнародных пытаннях Сяргей Прыходзька заявіў у чацвер, што Расія не апраўдвае Віктара Бута, экстрадыяванага ў мінулую...
|
|