Украіна будзе старшынстваваць у АБСЕ ў 2013 годзе
24.11.2010 10:52
—
Новости Мира
|
Такое рашэнне прыняў 23 лістапада Савет міністраў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Міністр замежных спраў Украіны Канстанцін Грышчанка заявіў, што «аднагалоснае рашэнне стала вынікам актыўнай знешняй палітыкі кіраўніка дзяржавы і мэтанакіраванай працы ўкраінскай дыпламатыі на працягу года». «Украіне даверылі стаць на чале найбуйнейшай у свеце рэгіянальнай арганізацыі, якая аб’ядноўвае 56 дзяржаў. Гэта з’яўляецца прызнаннем ролі нашай краіны ва ўмацаванні рэгіянальнай бяспекі і стабільнасці, аўтарытэту кіраўніцтва краіны, а таксама здольнасці ўкраінскай дыпламатыі ўзначаліць перамоўны працэс па пытаннях удасканалення бяспекі ў рэгіёне яе адказнасці ад Ванкувера да Уладзівастока», — сказаў Грышчанка, словы якога прыводзіць Ён падкрэсліў, што Украіна як пазаблокавая дзяржава будзе і ў далейшым адыгрываць «канструктыўную аб’яднаўчую ролю ў бяспечным дыялогу з улікам інтарэсаў усіх краін рэгіёну АБСЕ» і будзе займаць «узважаную пазіцыю пры разглядзе найбольш вострых пытанняў парадку дня арганізацыі». Украінскае старшынства сканцэнтруе намаганні на «павышэнні эфектыўнасці АБСЕ ў вырашэнні неадкладных задач, што стаяць перад гэтай арганізацыяй», зазначыў міністр. У 2010 годзе старшынства ў АБСЕ належыць Казахстану, у Беларусь з’яўляецца членам АБСЕ з 1992 года. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такое рашэнне прыняў 23 лістапада Савет міністраў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Міністр замежных спраў Украіны Канстанцін Грышчанка...
|
|