ЗША часова прыпынілі друк 100-доларавых купюраў. 21.by

ЗША часова прыпынілі друк 100-доларавых купюраў

07.12.2010 11:39 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ЗША вымушаныя часова прыпыніць друк 100-доларавых купюр новага ўзору. Іх меркавалася запусціць у абарачэнне ў лютым 2011 года. Такое рашэнне было прынятае з-за вялікай колькасці браку пры друку.

З-за скрыўлення друкаванага ліста на верхнім боку банкнот з"яўляюцца непрадрукаваныя палосы. Такі дэфект мае амаль кожная трэцяя з усіх новых купюр. Прычыну браку пакуль выявіць не ўдалося, паведамляюць інфармагенцтвы.

Да моманту прыпынення друку было выдрукавана 1,1 млрд банкнотаў. Колькі з іх атрымаліся з бракам, пакуль не вядома. Усе новыя купюры адпраўленыя ў спецыяльнае сховішча. Спецыялісты тэрмінова распрацоўваюць сістэму механічнага сартавання купюр з бракам. Ручное сартаванне купюр зойме ад 20 да 30 гадоў, механічнае - каля года.

Падзяліцца навіной: 
Паводле Еўрарадыё

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ЗША вымушаныя часова прыпыніць друк 100-доларавых купюр новага ўзору. Іх меркавалася запусціць у абарачэнне ў лютым 2011 года. Такое рашэнне было прынятае з-за вялікай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика