Украінская пракуратура распачала справу супраць Цімашэнкі, яе муж — у рэанімацыі
16.12.2010 12:15
—
Новости Мира
|
Генпракуратура Украіны распачала крымінальную справу супраць лідара апазіцыйнай партыі «Бацькаўшчына», Пра гэта расказала сама Цімашэнка, выйшаўшы з памяшкання ГПУ. Па яе словах, справа распачатая за нямэтавае выкарыстанне сродкаў, атрыманых яе ўрадам ад продажу квотаў парніковых газаў у межах Кіёцкага пратаколу. «Тэрор супраць апазіцыі працягваецца… Толькі што ў следчага я высветліла, што супраць мяне асабіста распачатая крымінальная справа якраз за тое, што экалагічныя грошы былі накіраваныя на пенсіі, што я зрабіла вялікае злачынства, калі людзям выплаціла пенсіі ў той час, як краіна сапраўды была ў крызісе», — сказала Цімашэнка. Яна таксама дадала, што следчыя пракуратуры хацелі выбраць для яе меру стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе, аднак не змаглі гэтага зрабіць праз тое, што Цімашэнка прыйшла на допыт без адваката. Таму, па яе словах, ёй уручылі павестку на паўторны допыт на 20 снежня. «Без адваката яны не мелі права ажыццяўляць «Мне ўручылі позву, і я буду ў пракуратуры ў панядзелак, 20 снежня, а «Супраць Цімашэнкі распачатая крымінальная справа па частцы трэцяй артыкула 365 (перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў). Ёй абраная мера стрымання падпіска аб нявыездзе, яна ў статусе падазраванай», — сказаў Цімашэнку ўжо выклікалі на допыт у Галоўнае следчае ўпраўленне Генпракуратуры Украіны ў пачатку снежня. Цімашэнка паведаміла тады, што яна прынесла таксама ў Галоўнае следчае ўпраўленне звароты і дэпутацкія запыты, адрасаваныя генпракурору, якія датычаць журналісцкіх расследаванняў, у прыватнасці, агучаных у Яны датычаць, па словах лідара «Бацькаўшчыны», «пералічэння Азаравым (цяперашнім прэм’ «Я хачу задаць гэтыя пытанні следчаму, пракурору і хачу атрымаць адказы», — адзначыла Цімашэнка. Яна таксама выказала пажаданне далучыць дакументы да пратаколу допыту, «каб пракуратура была паінфармаваная». На выхадзе з Генпракуратуры Цімашэнка паведаміла, што яе дапытвалі як сведку па справе аб нямэтавым выкарыстанні грошай, выдзеленых у межах Кіёцкага пратаколу. «Улада абвінавачвае мяне ў тым, што экалагічныя грошы Кіёцкага пратаколу я падчас сусветнага фінансавага крызісу выдаткавала на пенсіі і выплаты», — сказала яна. Лідар «Бацькаўшчыны» падкрэсліла, што мае статус сведкі па гэтай справе і меру стрымання, падпіску аб нявыездзе, ёй не выбіралі. «Я патлумачыла следчым, што грошы, якія былі атрыманыя ад рэалізацыі Кіёцкага пратаколу, — гэта досыць вялікія грошы, 320 мільёнаў еўра, — не патрачаныя нікуды і знаходзяцца на спецыяльных рахунках Мінэкалогіі», — заявіла яна. Пасля гэтага, як яна лічыць, следчым было проста няма чаго ёй прад’явіць. Цімашэнка таксама адзначыла, што ёй невядома, ці будуць яе ў далейшым выклікаць у Галоўнае следчае ўпраўленне Генпракуратуры на гэтай падставе. 30 лістапада ў Генпракуратуры паплечнік Цімашэнкі Аляксандр Турчынаў даў паказанні па справе, распачатай па факце нямэтавага выкарыстання папярэднім кабінетам міністраў сродкаў ад продажу квотаў на выкіды парніковых газаў. У канцы красавіка Генпракуратура распачала па гэтым факце крымінальную справу. Муж Цімашэнкі трапіў у рэанімацыю — адарваліся тромбы Між тым стала вядома, што муж Аляксандр Цімашэнка — бізнэсовец з салідным стажам. Па словах жонкі, апошнім часам ён зарабляе на вытворчасці і продажы перапяліных яек, хоць у такой «асноўнай крыніцы даходаў» сям’і Цімашэнкаў моцна сумняюцца апаненты. Адзначым, што Аляксандр Цімашэнка з’яўляецца непублічнай фігурай. Ён ніколі не дае інтэрв’ю і ніяк не каментуе працу сваёй жонкі і іх асабістае жыццё. Разам з тым Юлія Цімашэнка раней напісала, што ён сапраўдны мужчына «на 120%». Як пацверджанне гэтага тэзісу яна расказала гісторыю пра тое, як сядзела з ім у адным СІЗА, дзе аднойчы яны выпадкова «на імгненне, на адно дыханне» сустрэліся поглядамі, калі абодвух вялі на допыт. «Але мне гэтага хапіла. Я атрымала такі зарад энергіі, веры і мужнасці, што магла, здаецца, усё вытрымаць і прайсці праз усё», — падзялілася сваімі адчуваннямі Цімашэнка. Дачка Яўгенія Цімашэнка — выпускніца Лонданскай школы эканомікі (па спецыяльнасцях «палітыка» і «філасофія»), займаецца «адраджэннем народных промыслаў Украіны». Зяць — ангелец Шон Кар, уладальнік некалькіх крамаў і Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Генпракуратура Украіны распачала крымінальную справу супраць лідара апазіцыйнай партыі «Бацькаўшчына», экс-прэм’ера краіны Юліі Цімашэнкі. Пра гэта...
|
|