У Ісуса Хрыста была жонка?. 21.by

У Ісуса Хрыста была жонка?

19.09.2012 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На фрагменце копцкага папіруса даследаваны запіс, з якога вынікае, што ў Ісуса Хрыста была жонка.

Прафесар Гарвардскай школы багаслоўя Карэн Кінг паведаміла пра гэта ў сваім дакладзе на Х міжнародным кангрэсе копцкіх даследаванняў у Рыме. На фрагменце папіруса, які датаваны IV стагоддзем нашай эры, напісана: “Ісус сказаў ім: мая жонка”. Папірус памерам 3,5 на 7,5 см з’яўляецца ўласнасцю прыватнага калекцыянера. На адным баку ёсць 8 непоўных радкоў, напісаных ад рукі, а на другім – захаваліся толькі тры слова. Паколькі надпісы зробленыя на копцкай мове (мове ранніх хрысціянаў), навукоўцы лічаць, што папірус знайшлі ў Егіпце.

 Сам фрагмент з’яўляецца фрагментам раней невядомага Евангелля, якое магло быць створана, на думку Карэн Кінг, у другой палове ІІ стагоддзя, бо яно падобна на знойдзеныя нядаўна Евангеллі ад Фамы, Марыі і Піліпа.

  Кінг лічыць, што словы пра жонку самі па сабе яшчэ не могуць быць доказам таго, што Ісус быў жанаты. Але знаходка мае вялікую каштоўнасць для гісторыі ранняга хрысціянства і сведчыць аб тым, што ў ІІ стагоддзі яшчэ не было адзінага меркавання, ці жанаты быў Ісус, ды ўвогуле,  ці варта хрысціянам жаніцца, альбо лепш прытрымліваца цалібата. Чарнавік працы Карэн Кінг апублікаваны на сайце Гарвардскай школы багаслоўя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На фрагменце копцкага папіруса даследаваны запіс, з якога вынікае, што ў Ісуса Хрыста была жонка.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика