21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пошукi ўчарашняга дня

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Свая справа

Сёння даволi цяжка знайсцi прадпрымальнiка, якi б пагадзiўся падрабязна расказаць пра свой бiзнэс i пры гэтым дазволiў бы памянуць сваё прозвiшча. Звычайна сустрэчы, калi яны адбываюцца, праходзяць пад дэвiзам «нiхто не хацеў памiраць». Дакладней, «свяцiцца». Гэта зразумела. Бiзнэсмен залежыць занадта ад многiх...

Таму i тут прозвiшча не будзе. Дастаткова iнфармацыi аб тым, што гэты чалавек заняты ў сферы грамадскага харчавання, ён валодае некалькiмi кафэ. I дзелiцца спецыфiчнымi фактамi, якiя звязаны з дазволамi.

Пачнём з тэрмiнаў. Анатоль К. (пазначым яго так) не можа назваць дакладнай лiчбы — колькi часу спатрэбiцца, каб адкрыць невялiкi рэстаранчык або кафэ. Канешне, удакладняе Анатоль, калi ёсць сувязi, то ўсё адбываецца хутчэй. Яго вопыт сведчыць: працэс адкрыцця можа заняць ад паўгода да некалькiх гадоў. Асаблiва калi будынак вы ўзводзiце самi. Арэнда — хутчэй.

— Вельмi шмат патрэбна дазволаў i ўзгадненняў, — гаворыць Анатоль. — Каля 20. У выканкаме атрымлiваеш акт узгаднення, з iм iдзеш па iнстанцыях. Кожны дзень — чаканне ў чэргах. У адным кабiнеце дакументы здаеш, у другiм — збiраеш для трэцяга i г.д. З сабою трэба насiць арыгiналы статута i iнш., копiям не вераць. Нам з самага пачатку не вераць. Крыўдна, але прывыкаеш. Дрэнна, што нельга атрымаць дазволы ў некалькiх iнстанцыях — без вiзы адной у другой яе вам не паставяць...

Найбольш складана прайсцi СЭС, пажарны нагляд i мiлiцыю. Такога, каб адразу прыйшлi на аб’ект i сказалi, што i як трэба рабiць — няма. Ёсць кабiнетнае вывучэнне, а заўвагi ўзнiкаюць пасля ўзвядзення будынка. Анатоль марыць пра час, калi чыноўнiк будзе прадпрымальнiку дапамагаць, а не ставiць палкi ў колы. Калi ёсць жаданне, парушэннi заўсёды знаходзяцца. Вельмi нярэдка яны «ўстараняюцца» з дапамогай прымiтыўнага хабару.

У спiсе неабходных узгадненняў ёсць прама экзатычныя. Напрыклад, у аддзеле культуры трэба ўзгадняць музычную праграму. Сэнс?

— Ды яго няма, — лiчыць Анатоль. — А без вiзы аддзела культуры адкрыць танцзалу нельга.

Чамусьцi трэба атрымаць вiзу ва ўчастковага iнспектара. Але перад гэтым дазвол дае орган унутраных спраў. Таксама сэнсу малавата. Увогуле, мiлiцыя не вельмi ахвотна дае дазволы на адкрыццё рэстаранаў i кафэ, калi там начны рэжым работы. Матыў: спiртное — бойкi, наркотыкi, грабежнiцтва i iнш. Мiж iншым, па гэтай логiцы варта было б закрыць усе рэстараны.

Да таго ж, начны рэжым патрабуе асобнага дазволу, значыць, абыходзiць кабiнеты неабходна яшчэ раз. I, адпаведна, плацiць — афiцыйна i неафiцыйна. Дарэчы, тое, у чым упэўнены народ — хабар чыноўнiкi бяруць — мае грунтоўныя падставы.

— У чым праблема? У тым, — сведчыць Анатоль, — што наша сiстэма дазволаў вельмi складаная i заблытаная. Ну а чыноўнiк гэтым карыстаецца. Пакуль адкрыеш рэстаранчык, тваёй «дабрынёй» скарыстаюцца многiя. У мяне нават узнiкла падазрэнне, што нярэдка iнстанцыi, якiя даюць дазвол, загадзя плануюць потым прыйсцi з праверкай i знайсцi што-небудзь. I аштрафаваць. У iх таксама план па даходах.

Мiж iншым, у сталiцы востра не хапае зараз невялiкiх, адносна танных кафэ. Многiя хацелi б адкрыць, але... Бясконцыя (i платныя) дазволы i ўзгадненнi прыводзяць прадпрымальнiка ў стан меланхолii. Тым больш, калi памяшканне ён арандуе, то плацiць арэнду. А даходаў не мае.

Блiзкiм да iдэалу Анатоль К. бачыць наступны парадак:

— Павiнен дзейнiчаць прынцып «аднаго акна». Прэзiдэнт яго агучыў, ды чыноўнiкi не спяшаюцца ажыццявiць. Я прыходжу ў выканкам, аддаю пакет дакументаў, плачу пошлiны. Усё. Астатнiм займаюцца чыноўнiкi. Я павiнен працаваць.

Ну што ж, разумна. Застаецца — так зрабiць.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння даволi цяжка знайсцi прадпрымальнiка, якi б пагадзiўся падрабязна расказаць пра свой бiзнэс i пры гэтым дазволiў бы памянуць сваё прозвiшча
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика