Залог трывалай будучыні – працавітасць і адказнасць. 21.by

Залог трывалай будучыні – працавітасць і адказнасць

25.08.2017 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


На мінулым тыдні наш раён наведаў кіраўнік Цэнтра палітычнай і эканамічнай сацыялогіі Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт, аўтар больш чым 100 навуковых работ Мікалай Шчокін. Напачатку ён сустрэўся са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Мікалаем Астрэйкам, а затым скарыстаўся магчымасцю выступіць перад ідэалагічным актывам Валожыншчыны падчас Адзінага дня інфармавання насельніцтва з лекцыяй-разважаннем на тэму ролі кожнага чалавека-грамадзяніна ў фарміраванні навейшай гісторыі краіны.

Мікалай Сяргеевіч у райцэнтры быў упершыню, і яму спадабаліся чысціня і акуратнасць горада. Навуковец у першых жа словах падзякаваў кіраўніцтву раёна і яго рупліўцам за гаспадарлівасць і клопат пра наш агульны дом. Як адзначыў дацэнт, гэтыя рысы ўвогуле ўласцівы ўсім беларусам – працавітай, адкрытай, дружалюбнай, стойкай і мужнай нацыі.

Ганаровы госць дня інфармавання закцэнтаваў увагу прысутных на тым факце, што сёння за любымі эканамічнымі пераўтварэннямі стаяць людзі, і іх дабрабыт з’яўляецца ключавой мэтай гэтых пераўтварэнняў. М. С. Шчокін канстатаваў: быць грамадзянінам Беларусі – ганарова, пачэсна, але ў той жа час няпроста. Бо ў кантэксце сусветных падзей кожны з нас усведамляе сваю індывідуальную ролю і адказнасць у навейшай гісторыі. У нас няма запасаў прыроднага газу, нафты, золата. Затое ёсць галоўны і самы важны набытак – просты, памяркоўны, таленавіты ад прыроды народ…

Кандыдат філасофскіх навук прапанаваў усім паразважаць яшчэ над адным пытаннем: у чым жа заключаецца веліч нацыянальнага лідара ў XXI стагоддзі і якая яго роля ў жыцці грамадства і асобнага чалавека? Лідар – гэта той, хто ведае, што трэба рабіць у любой сітуацыі. Сюды ўключаецца і эмацыянальнае ўздзеянне, паколькі лідар павінен натхняць, мабілізаваць, танізаваць і заахвочваць, весці за сабой людзей, карыстацца даверам, не баяцца рызыкаваць. І жыць дзеля іншых.

Будучыня рыхтуецца стваральнай працай, кожны з нас удзельнічае ў фарміраванні дабрабыту – свайго і наступных пакаленняў. І наш нацыянальны лідар – ганаровы, упэўнены ў сабе чалавек – разумее, што людзей адказных, сумленных, сацыяльна актыўных, майстроў сваёй справы павінна станавіцца ўсё больш… М. С. Шчокін адзначыў і вялікую ролю органаў дзяржаўнага кіравання ў вырашэнні надзённых праблем простага чалавека, павышэнні ўзроўню жыцця насельніцтва.

Сёння грамадства выходзіць на наступны этап развіцця. Кіраўнік навуковай установы падкрэсліў, што, па сутнасці, вядзецца палітыка, накіраваная на пошук і раскрыццё альтэрнатыўных магчымасцей і здольная стварыць новую якасць жыцця. Перад кожным раскрыта прастора для прадпрымальніцтва і ініцыятывы. А разам з ростам магчымасцей у геаметрычнай прагрэсіі расце і індывідуальная адказнасць за сучаснасць і будучыню. “Прыспеў час кожнаму спытаць у сябе: а што зрабіў я для паляпшэння ўласнага дабрабыту?” – эфектна завяршыў выступленне Мікалай Сяргеевіч.

У той жа дзень кіраўнік Цэнтра палітычнай і эканамічнай сацыялогіі Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук наведаў і аддзел унутраных спраў райвыканкама. Мікалай Сяргеевіч уваходзіць у склад грамадскага савета Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, таму з поўным правам выступіў з лекцыяй і перад калектывам РАУС, акрэсліў некаторыя спецыфічныя моманты ў рабоце міліцыянераў, даў слушныя парады па далейшым павышэнні прэстыжу гэтай прафесіі і фарміраванні станоўчага іміджу ў насельніцтва. М. С. Шчокін з задавальненнем прывітаў начальніка РАУС – палкоўніка міліцыі Ігара Уладзіміравіча Шакуна – як аднаго з лепшых кіраўнікоў тэрытарыяльных аддзелаў УС усёй краіны. Таксама ганаровы госць выканаў пачэсную місію, уручыўшы пасведчанні і табельную зброю двум лейтэнантам міліцыі – оперупаўнаважанаму групы па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі Паўлу Рубянкову і оперупаўнаважанаму групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Мацвею Капусту. Завяршыў рытуал уступлення маладых афіцэраў у афіцэрскі сход старшыня ветэранскай арганізацыі Валожынскага РАУС Артур Гургілоевіч Махмудаў, які падзяліўся некаторымі напрацоўкамі велізарнага вопыту аператыўнай работы і па-бацькоўску мудра і цёпла пажадаў спецыялістам горда несці званне міліцыянера па жыцці, стаяць на варце Закона і дапамагаць знаходзіць праўду ўсім, хто яе шукае.

Сяргей САДОЎСКІ,

фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мінулым тыдні наш раён наведаў кіраўнік Цэнтра палітычнай і эканамічнай сацыялогіі Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика