Назначэнні. 21.by

Назначэнні

23.01.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 11 студзеня 2018 годана пасаду дырэктара ААТ «ПМК-188»

 назначаны Міхаіл Аляксандравіч КОСІК

    Нарадзіўся ў 1985 годзе ў Валожыне. У 2012-м скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. З 2004-га распачаў працоўны стаж, уладкаваўшыся наладчыкам абсталявання ў ААТ «Валожынская райаграпрамтэхніка». Пасля працаваў мулярам у ААТ «ПМК-188», быў майстрам ТДА «Энергасталь», начальнікам будучастка Валожынскага РБУ, галоўным інжынерам ТАА «Олвермантаж», інжынерам у адным са структурных падраздзяленняў райвыканкама. Апошняя пасада перад назначэннем – вядучы спецыяліст КДУП «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Валожынскага раёна».

З 15 студзеня 2018 года

на пасаду галоўнага ўрача Валожынскага РЦГіЭ

назначаны Павел Мікалаевіч САРОКА

    Нарадзіўся ў 1977 годзе ў г. Бабруйску Магілёўскай вобласці. Працоўную дзейнасць пачаў фельчарам у Дарожнай бальніцы. Скончыў Бабруйскае медыцынскае вучылішча, а потым Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Працаваў урачом-гігіеністам, пасля – загадчыкам аддзела гігіены ў Бабруйскім РЦГіЭ. Затым – урачом-гігіеністам, загадчыкам гігіены працы, загадчыкам санітарна-гігіенічнага аддзела ў Дарожным ЦГіЭ на чыгуначным транспарце. З 2012-га быў назначаны загадчыкам аддзялення гігіены працы ДУ «Мінскі АЦГЭіГЗ», а з 2014-га стаў галоўным урачом ДУ «Смалявіцкі РЦГіЭ». Пазалетась скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Кіраванне персаналам».

18 студзеня 2018 года

старшынёй раённай арганізацыі ТВВОД быў абраны

Іван Мікалаевіч СУХАДОЛЕЦ

    Ён ураджэнец вёскі Стайкі, у 1985 годзе закончыў Сакаўшчынскую сярэднюю школу, прызваўся ў армію. Службу праходзіў у войсках КДБ. Пасля дэмабілізацыі працаваў вадзіцелем у розных структурах, а з 1995 па 2014 год – у падраздзяленнях МНС раёна. Апошнім часам Іван Мікалаевіч служыў старшым матросам-выратавальнікам Сакаўшчынскага выратавальнага паста.

Тэлефон для сувязі з новым кіраўніком структуры: 8-029 9819726 (МТС).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 11 студзеня 2018 года на пасаду дырэктара ААТ «ПМК-188»  назначаны Міхаіл Аляксандравіч КОСІК     Нарадзіўся ў 1985 годзе ў Валожыне. У 2012-м скончыў Беларускі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика