Першымі рэагуюць на бяду. 21.by

Першымі рэагуюць на бяду

16.07.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нядаўна аператыўна-дзяжурная служба РАУС адзначыла прафесійнае свята. З гэтай нагоды мы завіталі ў “дзяжурку”, каб на свае вочы пабачыць, як спраўляюцца яе супрацоўнікі з няпростымі абавязкамі. Пашанцавала застаць на месцы кіраўніка аднаго з важнейшых міліцэйскіх падраздзяленняў – Уладзіміра Баляслававіча Шукевіча. Дапамагаў яму ў гэты дзень бадай самы вопытны інспектар-дзяжурны Аляксандр Уладзіміравіч Жданюк.

Сённяшні склад службы – 11 чалавек. Усе яны – афіцэры і сяржанты –  супрацоўнікі з выдатнай падрыхтоўкай, вызначаецца такімі неабходнымі для гэтай работы якасцямі, як уменне працаваць у камандзе, спакойна рэагаваць на любыя, нават самыя эмацыянальныя паведамленні, і імгненна прымаць рашэнні. Іх чалавечыя рысы – стрыманасць, кемлівасць, дыпламатычнасць. Кожны дзяжурны – выдатны псіхолаг. Без гэтага немагчыма. І людзі, і жыццёвыя сітуацыі бываюць рознымі, таму ў любы момант чарговы званок можа стаць праверкай на прафпрыгоднасць.

Трэба адзначыць, што частка зваротаў (каля 15%), як кажуць, не па адрасе – людзі проста не заўсёды ведаюць куды трэба тэлефанаваць, а нумары аператыўных службаў у адчайныя моманты ўсплываюць у памяці. Разважанні звычайна простыя: “Званю ў міліцыю, а там разбяруцца”. І разбіраюцца! 20-30 вызаваў прымаюць дзяжурныя за суткі (бывае і больш!). Гэта значыць, што амаль кожную гадзіну камусьці патрабуецца дапамога. Звароты дзеляцца на тры катэгорыі: аб здарэннях, аб адміністрацыйных парушэннях і аб злачынствах. У залежнасці ад гэтага вызначаецца ступень рэагавання. У адным выпадку дастатковым будзе ўмяшанне ўчастковага інспектара, у больш складаных сітуацыях арганізуецца выезд аператыўнай групы. Дзяжурныя пастаянна на прамой сувязі з РАНС. Ад аператыўных дзеянняў, зладжанай сумеснай работы гэтых службаў, як і ад прафесіяналізму медыкаў хуткай дапамогі, часта залежаць жыцці.

Самае складанае ў рабоце таго, хто прымае званок ад чалавека, што сутыкнуўся з праблемай (перажыў нападзенне, крадзёж, згубіўся ў лесе, яму ці блізкім штосьці пагражае і іншае), за лічаныя хвіліны сабраць як мага больш інфармацыі, захаваць уласную вытрымку і заставіць суразмоўцу засяродзіцца на галоўным.

Выпускнік Акадэміі МУС маёр У. Б. Шукевіч з дзяцінства ведаў: будзе міліцыянерам. Моцныя ўражанні, атрыманыя ад кінастужак, кніг пра аператыўнікаў, пазбавілі юнака выбару. Пасля школы скончыў сярэднюю школу міліцыі і пачаў свой прафесійны шлях у якасці ўчастковага інспектара па месцы жыхарства – у г. п. Івянец. Праз дзевяць гадоў яго перавялі ў “дзяжурку”. Нядоўга быў старшым інспектарам-дзяжурным, хутка прызначылі аператыўным дзяжурным. Пасля ў гэтай жа іпастасі два гады адслужыў у МУС і зноў вярнуўся ў РАЎС. Пэўны час займаў пасаду намесніка начальніка аддзела аховы грамадскага парадку і прафілактыкі. У чэрвені бягучага года ўзначаліў аператыўна-дзяжурную службу.

А. У. Жданюк мае вопыт работы ў некалькіх падраздзяленнях РАУС. Аднак на працягу апошніх дзевяці гадоў ён – нязменны супрацоўнік аператыўна-дзяжурнай службы.

Грамадзяне, якім хоць раз у жыцці давялося набіраць нумар тэлефона 102, пагодзяцца: менавіта ад таго, як на іх бяду зрэагуюць тыя, хто прыме паведамленне, залежыць і вынік справы, і грамадская думка аб рабоце міліцыі ў цэлым. Жадаем прадстаўнікам службы і далей годна выконваць свой абавязак. Хацелася б, каб пяць тэлефонаў, што ў распараджэнні дзяжурных, падавалі трывожныя сігналы ўсё радзей.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўна аператыўна-дзяжурная служба РАУС адзначыла прафесійнае свята. З гэтай нагоды мы завіталі ў “дзяжурку”, каб на свае вочы пабачыць, як спраўляюцца яе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика