Подзвіг мацярынства. 21.by

Подзвіг мацярынства

12.10.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

  Леакадзія Ігнацьеўна ЖАШКЕВІЧ з Івянца нарадзіла і выхавала 9 дзяцей. Узнагароджана ордэнам “Мацярынская слава” II ступені, медалямі Мацярынства I і II ступеняў.

  Леакадзія Ігнацьеўна нарадзілася праз год пасля вайны ў вёсцы Яцкава. У сям’і ўжо падрастала старэйшая сястра, аднак эпідэмія тыфу забрала яе жыццё, хутка не стала і бацькі. Засталіся яны ўдзвюх з матуляй. Працавалі, як кажуць, да сёмага поту, трымалі вялікую гаспадарку. Маці лічылася перадавой свінаркай – выбіралася дэпутатам раённага, а пасля і абласнога ўзроўню, была вельмі мудрай і разважлівай ад прыроды.

  Аб тым, што ў яе будзе вялікая сям’я, Леакадзія Ігнацьеўна даведалася яшчэ ў дзявоцтве. Працавала ад леспрамгаса ў Вішневе: разам з іншымі дзяўчатамі грузілі дровы, жылі на кватэры. Аднойчы гаспадыня параіла ім звярнуцца да жанчыны, невялічкая хатка якой размяшчалася напрыканцы вёскі, – маўляў, даведаецеся пра сваю будучыню. Толькі зайшла яна на парог, а старая ўжо кажа: “О, шчаслівая: у цябе будзе многа дзяцей. І жыць ты будзеш добра, адразу цяжкавата, пакуль дзеці паднімуцца, а пасля ўсё ўладкуецца”.

  Так і атрымалася. Выйшла замуж за хлопца з вёскі Банькава. Фёдар аказаўся харошым мужам, працавітым, дбайным гаспадаром, старанным работнікам. У маладой сям’і пачалі нараджацца дзеткі. За дваццаць гадоў сумеснага жыцця на свет з’явіліся Рая, Анатоль, Святлана, Таццяна, Уладзімір, Дзмітрый, Вольга, Ірына і Ганна, самай старэйшай зараз 53 гады, а малодшай – 33. Кожны мае сваю сям’ю, цешаць сэрца бабулі 15 унукаў. Паўтарыць матулін подзвіг ніхто з іх не рашыўся: маюць па двое дзяцей і па аднаму. Даўно раз’ехаліся – хто ў Маскве, Мінску, хто – у Астраўцы, Бярозаўцы, Крычаве.

  З 1987 года вялікая сям’я Жашкевіч пражывае ў Івянцы: гаспадару ад Маладзечанскага леспрамгаса, дзе працаваў вадзіцелем, выдзелілі дом па вуліцы Лермантава. Засталіся ў гарпасёлку і трое дзяцей. Леакадзія Ігнацьеўна задаволена, што тут яны прыжыліся – суседзі клічуць паважліва: Ігнацьеўна і Фёдаравіч. Ніколі не было ім сорамна і за нашчадкаў,  тыя выраслі годнымі людзьмі. Матуля заўсёды вучыла іх працавітасці, дбаць і клапаціцца пра меншых браціка ці сястрычку, бо гадавалі адзін другога – ніхто дзіцячы садок не наведваў. Шмат дапамагала і маці гераіні аповеду, а калі надышла старасць, і ўвогуле пераехала да дачкі. Толькі дзякуючы яе парадам і падтрымцы, Л. І. Жашкевіч выхавала столькі дзяцей.

  Няма ўжо матулі, тры гады таму адышоў у вечнасць муж. Аднак сумаваць дарагому чалавеку дзеці не далі: цяпер у бацькоўскім доме жыве сярэдняя дачка з сям’ёй. Працуюць яны ў Мінску, а ўнучка з унукам знаходзяцца пад пільным вокам самай лепшай у свеце бабулі Лёдзі і не даюць ёй старэць душой.

Алена ЗАЛЕСКАЯ

Фота Сяргея БОБРЫКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
    Леакадзія Ігнацьеўна ЖАШКЕВІЧ з Івянца нарадзіла і выхавала 9 дзяцей. Узнагароджана ордэнам “Мацярынская слава” II ступені, медалямі Мацярынства I і II...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика