Шумілінскі дажыначны сноп. 21.by

Шумілінскі дажыначны сноп

15.11.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Шумілінскі дажыначны сноп

Дажыначны сноп Шумілінскага раёна, прадстаўлены ў Верхнядзвінску на абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі Віцебскай вобласці “Дажынкі-2018”, заняў 3 месца.

Шумілінцы атрымалі дыплом за подпісам старшыні Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзіміра Цярэнцьева.
Варта адзначыць, што да выставы-конкурсу “Дажыначны сноп” усе раёны вобласці рыхтаваліся вельмі грунтоўна, і ўдзельнікі “Дажынак” бачылі, якія шэдэўры былі там прадстаўлены. Шуміліна ўпершыню ўвайшло ў прызавую тройку.
Майстры Шумілінскага дома рамёстваў, якія стваралі шумілінскі сімвал ураджаю і багацця, найперш паказалі, што дажыначны сноп – гэта агульны плён. Яны ўплялі ў гэты збожжавы букет маленькія снапочкі з керамічнымі медалямі, на якіх напісалі назву кожнай гаспадаркі раёна, упрыгожылі сноп самаробнымі рамонкамі і валошкамі, кветкамі з залатой саломкі і паясамі з рэгіянальнымі ўзорамі. І журы не змагло прайсці міма.
Аліна ПЯТРОВА.
Фота Алены КАРПУШЭНКІ.
Надрукавана ў №89 ад 16.11.2018 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шумілінскі дажыначны сноп Дажыначны сноп Шумілінскага раёна, прадстаўлены ў Верхнядзвінску на абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі Віцебскай вобласці...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика