У выставачнай зале г. Століна працуе экспазіцыя жывапісу Аляксандра Харашуна «Фарбы Палесся». 21.by

У выставачнай зале г. Століна працуе экспазіцыя жывапісу Аляксандра Харашуна «Фарбы Палесся»

15.03.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ХОРОШУН2
«Фарбы Палесся» — так назваў Аляксандр Харашун сваю экспазіцыю жывапісу, якая працуе з пачатку сакавіка ў выставачнай зале г. Століна (вул. Савецкая, 106).

Мастак пэндзлем і фарбамі ўслаўляе сваю малую радзіму, якая прытулілася паміж Гарынню і Прыпяццю, заклікае ўсіх гледачоў палюбавацца яе краявідамі, адчуць усю яе прыгажосць і непаўторнасць. Карціны мастака знаходзяцца ў рэспубліканскіх, абласных і раённых музеях і прыватных калекцыях.

ХОРОШУН

Аўтар нарадзіўся і жыве ў г. Давыд-Гарадку. Жывапісам сур’ёзна пачаў займацца з 1992 года. Працаваў у мастацкіх майстэрнях в. Беражное, в. Альшаны, г. Століна, выконваў заказы па роспісе этыкетак для насення кветак і агародніны. Працуе аўтар і ў жанры іканапісу, на што мае благаславенне архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Сцяфана. Яго работы знаходзяцца ў праваслаўных храмах не толькі Брэсцкай вобласці, але і за яе межамі.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA Аляксандр Харашун – удзельнік шматлікіх выстаў: «Беларусь – край азёраў» (г. Айка, Венгрыя, 1994): «Фарбы Століншчыны» (Брэст, 1997 г.). У 1999 годзе прымаў удзел з выставай на Славянскім базары ў г. Віцебску; «Гораду Давыда – 900» (г. Давыд-Гарадок, 2000 г.); «Палескія краявіды» (Мінск, 2004 г.). Першая персанальная выстава адбылася ў Доме Палескай культуры г. Століна ў 1993 годзе. У жніўні таго ж года ён стаў лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу.
У выставачнай зале можна ўбачыць больш за два дзясяткі жывапісных палотнаў мастака ў жанрах пейзажу і нацюрморта.
Цяпер ён прапануе гледачу работы, якія напісаны ў 2018 годзе і ўжо сёлета.
Пазнаёміцца з творчасцю Аляксандра Харашуна можна штодзённа, акрамя панядзелка і аўторка, на працягу сакавіка. Выставачная зала адчынена з 10 да 19 гадзін, перапынак з 14 да 15 гадзін.
Галіна ГАШЧУК
Фота аўтара
P. S. Загадчык выставачнай залы Марына Пашкевіч адзначыла, што паказаць сваю творчасць у любым жанры мастацтва шырокаму колу гледачоў могуць усе творчыя людзі Століншчыны. Для гэтага варта патэлефанаваць у выставачную залу па нумары 6 16 50.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Фарбы Палесся» — так назваў Аляксандр Харашун сваю экспазіцыю жывапісу, якая працуе з пачатку сакавіка ў выставачнай зале г. Століна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика