Прывiтанне са староства ў Вроцлавэку. 21.by

Прывiтанне са староства ў Вроцлавэку

23.05.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ПРЫВІТАННЕ СА СТАРОСТВА Ў ВЛОЦЛАВЭКУ

На бягучым тыдні адбылася сустрэча з кіраўніком Валожыншчыны Мікалаем Анатольевічам АСТРЭЙКАМ і старшынёй раённага Савета дэпутатаў Пятром Іосіфавічам БІБІКАМ прадстаўніка краіны-суседкі: у райвыканкам з афіцыйным візітам завітаў Пётр Умінскі. Дырэктар прыватнай школы мастацтваў Влоцлаўскага староства Рэспублікі Польшча прыбыў у Беларусь на чале дэлегацыі ў складзе 13 чалавек, каб наведаць IX адкрыты рэгіянальны конкурс-пленэр «Зямля і неба Фердынанда». Ён скарыстаўся магчымасцю перадаць кіраўніцтву нашага раёна Прывітальны ліст са сваёй малой радзімы – ад старасты Рамана Галэмбеўскага, а таксама праінфармаваць аб жаданні наладзіць супрацоўніцтва ў арганізацыі сумесных культурных і адукацыйных праектаў.

Як паведаміла газеце старшыня раённага аддзялення грамадскага аб’яднання «Польска Мацеж Школьна на Беларусі» Ала Аляксандраўна Макарэвіч, якая таксама прысутнічала на сустрэчы і дапамагала бакам дэталёва зразумець адзін аднаго, у польскім горадзе Влоцлавэк рэалізуецца праект «Слядамі Рушчыца». У яго рамках дырэктар школы мастацтваў з вучнямі рэгулярна выязджаюць у розныя мясціны, так ці інакш звязаныя з іменем нашага знакамітага земляка-мастака, у тым ліку і за мяжу. Сёлета спадар Пётр з выхаванцамі пабывалі ў Гальшанах і Ашмянах, Крэве і Барунах, завіталі ў Валожынскую і Ракаўскую школы мастацтваў, наведалі Івянецкі музей традыцыйнай культуры, маючы на мэце высветліць умовы будучага супрацоўніцтва з рознымі рэгіёнамі Беларусі. Валожыншчына спадабалася польскім дэлегатам сваёй гасціннасцю. З задавальненнем яны пазапланава паўдзельнічалі ў фестывалі нацыянальных культур «Шматгалоссе», не кажучы ўжо пра асалоду, якую атрымалі мастакі, пішучы конкурсныя палотны на маляўнічай радзіме Рушчыца. Дарэчы, у падарунак раёну яны пакінулі выставу сваіх работ, узровень якіх хутка атрымаюць магчымасць ацаніць нашы жыхары. Пасля гэтага выстава адправіцца ў Мінск. Аднак не ўся. Адна карціна, на якой жывапісна адлюстравана мясцовасць, дзе калісьці жыў і тварыў Фердынанд, застанецца на добрую памяць у раённым выканаўчым камітэце.


Сяргей САДОЎСКІ,

фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ПРЫВІТАННЕ СА СТАРОСТВА Ў ВЛОЦЛАВЭКУ На бягучым тыдні адбылася сустрэча з кіраўніком Валожыншчыны Мікалаем Анатольевічам АСТРЭЙКАМ і старшынёй раённага Савета...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика