Проста бліскуча выступіў на «Славянскім базары» ансамбль барабаншчыц «Экспрэсія» з Шуміліна. 21.by

Проста бліскуча выступіў на «Славянскім базары» ансамбль барабаншчыц «Экспрэсія» з Шуміліна

16.07.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Шуміліна на «Славянскім базары»
Плённым і яркім стаў удзел творчай каманды Шумілінскага раёна ў «Славянскім базары ў Віцебску-2019».

“Экспрэсія”
Проста бліскуча выступіў ансамбль барабаншчыц «Экспрэсія» Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў. Кіраўнік ансамбля Кацярына Кузьміна можа па праву ганарыцца поспехам і разам з барабаншчыцамі патанаць у апладысментах – «Экспрэсія» атрымала адразу некалькі перамог.
Мы ўжо адзначалі, што шумілінскім  барабаншчыцам было прадстаўлена права ўдзельнічаць у адкрыцці «Славянскага базару» і падняцці яго сцяга.
А 11 ліпеня адбыўся міжнародны фестываль-конкурс барабаншчыц і мажарэтак. Яркае маляўнічае шэсце прайшло ад плошчы Свабоды да плошчы Перамогі. Адзначым, што шэсце ўзначаліў народны духавы аркестр Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў.


У міжнародным фестывалі-конкурсе барабаншчыц і мажарэтак прынялі ўдзел больш за 700 барабаншчыц (28 калектываў) з рэгіёнаў Віцебскай вобласці, а таксама з расійскіх гарадоў Вялікія Лукі, Бранск і Кімры. Адметна, што сёлета «Экспрэсія» была прадстаўлена двума саставамі: юніёркамі і міні-кадэткамі (на здымку ўверсе і ўнізе).
Конкурс па традыцыі складаўся з дзвюх частак: «марш-парад» і «подыум». У «марш-парадзе» выступалі толькі юніёркі, і ім не было роўных. Заслужанае 1 месца.
У намінацыі «подыум» выступілі абодва саставы. І абодва аказаліся на п’едэстале: юніёркі – 3 месца, міні-кадэткі – 1. Такім удалым аказаўся дэбют у маленькіх шумілінскіх барабаншчыц.


А юніёркі, дарэчы, удала дэбютавалі ў намінацыі «класічныя мажарэткі. Батэн». Прычым на кожны нумар дзяўчаты выходзілі ў новых прыгожых касцюмах.
Усё гэта пры жаданні можна ўбачыць на ютуб-канале.
Аліна ПЯТРОВА.
Фота з адкрытых інтэрнэт-крыніц і архіва Шумілінскай ДШМ.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шуміліна на «Славянскім базары» Плённым і яркім стаў удзел творчай каманды Шумілінскага раёна ў «Славянскім базары ў Віцебску-2019». “Экспрэсія” Проста...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика