Молниеприемник, токоотвод и заземление. Рассказываем, как защитить себя от молнии. 21.by

Молниеприемник, токоотвод и заземление. Рассказываем, как защитить себя от молнии

18.05.2018 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На жаль, лета — перыяд не толькі цёплага, лагоднага надвор’я, але яшчэ і яго рэзкіх змен. Прычым практычна заўсёды пасля спёкі варта чакаць якіх-небудзь прыродных стыхій: ці ўраганнага ветру, ці навальніцы з небяспечнымі маланкамі. Згодна са статыстыкай, у мінулыя гады на Пружаншчыне рэгістраваліся адзін-два пажары з-за таго, што маланка ўдарыла ў збудаванні — дамы ці хлявы. У бягучым годзе праз наш раён прайшлі пакуль толькі дзве навальніцы, і абедзве не пакінулі пасля сябе наступстваў. Але ж так пашчасціла не ўсім: ноччу 30 красавіка на Брэстчыне зарэгістраваны тры пажары, прычынай якіх стала маланка. Агонь знішчыў два хлявы ў Іванаўскім раёне і дом жыхаркі Бярозаўшчыны.

Як абараніць свой дом ад маланкі? Адзіны сродак — маланкаадвод, які можна зрабіць сваімі рукамі. Вядома, што электрычны разрад б’е заўсёды ў самую высокую кропку, вось менавіта там і варта прыладзіць маланкапрыёмнік, у якасці якога звычайна выбіраюць металічны стрыжань. Маланкапрыёмнік
Ён можа быць з медзі або сталі, прычым неабходна звярнуць увагу на сячэнне прутка: медны павінен быць не менш за 35 мм у дыяметры, стальны стрыжань — больш за 70 мм. А даўжыня можа дасягаць і паўметра, і двух метраў, што залежыць ад вышыні таго аб’екта, да якога будзе прыладжаны стрыжань. Толькі такая таўшчыня і даўжыня змогуць вытрымаць нябеснае напружанне.
Пруток мацуецца да паверхні, якая не праводзіць ток, але гэтак можна зрабіць толькі на тым даху, які пакрыты шыферам. Калі ж замест яго выкарыстана металачарапіца, то яна і будзе маланкапрыёмнікам. Аднак загадзя паклапаці-цеся, каб пад такім пакрыццём не было лёгкіх на загаранне матэрыялаў.

Токаадвод
У якасці токаадвода падыдзе 6-міліметровы дрот з медзі, сталі або алюмінію. Гэтыя металы выдатна праводзяць электрычнасць, але яны павінны быць надзейна ізаляваны ад навакольнага асяроддзя. Інакш існуе рызыка, што магутны вальтаж проста не захоча ісці па ўсёй даўжыні токаадвода, а ў нейкім месцы проста «саскочыць» на любы металічны прадмет побач, напрыклад, на аконныя адлівы.
Таму майстры ў якасці такой вонкавай праводкі выкарыстоўваюць звычайны провад у пластыкавай ізаляцыі. Можна дадаткова размясціць кабель у спецыяльны кабель-канал, каб знізіць уздзеянне ападкаў ці сонечных промняў на ізаляцыю. Злучыць токаадвод з маланкапрыёмнікам можна пры дапамозе зваркі, прыпою або балтоў — галоўнае, каб кантакт быў надзейным і з цягам часу не аслаб.
Увага! Па гэтай прычыне даўжыня токаадвода павінна быць максі-мальна меншай, трэба па самым кароткім шляху злучаць маланка-прыёмнік з контурам зазямлення.

Зазямленне
У якасці контуру можна ўзяць некалькі металічных пруткоў даўжынёй не менш за два метры. Яны поўнасцю забіваюцца або закопваюцца ў зямлю. Чаму менавіта такая даўжыня? Гэта абумоўлена кліматычнымі асаблівасцямі нашай мясцовасці: такія пруткі знаходзяцца ніжэй кропкі замярзання зімой або высыхання — летам. Стрыжні павінны заўсёды «кантактаваць» з вільготнай зямлёй, каб павысіць ступень адвядзення току. Абавязкова трэба ўзяць не менш за тры пруткі, злучаныя паміж сабой металічным вугалком або пласцінамі, што будзе гарантаваць надзейную маланкаабарону вашага дома.
Устанаўліваецца зазямленне непадалёк ад збудавання, але ў тых месцах, дзе ніхто не ходзіць, напрыклад, каля агароджы. І абавязкова ў месцы, дзе на працягу большай часткі дня або ўвогуле не бывае сонечных промняў, а значыць, захоўваецца максімальная вільготнасць.
Зазямленне закопваецца на глыбіню не менш чым паўметра з адным вывадам на паверхню, да якога прыварваецца, прыпайваецца або далучаецца балтамі токаадвод.

І апошняе: перыядычна правярайце спраўнасць усёй сістэмы, каб ніякі гром не патрывожыў ваш спакой.
Падрыхтаваў Алег Сідарэнка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На жаль, лета — перыяд не толькі цёплага, лагоднага надвор’я, але яшчэ і яго рэзкіх змен. Прычым практычна заўсёды пасля спёкі варта чакаць якіх-небудзь прыродных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика