На Дубровеншчыне сын забіў маці мухабойкай. 21.by

На Дубровеншчыне сын забіў маці мухабойкай

26.01.2017 21:11 — Разное | Euroradio  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Euroradio

На Дубровеншчыне сын забіў маці мухабойкай
Фота: sk.gov.by

Упраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці завяршыла расследаванне крымінальнай справы супраць жыхара Дубровенскага раёна. Яго вінавацяць у забойстве ўласнай маці, якая была інвалідам 1-й групы.

Здарэнне адбылося 17 ліпеня 2016 года. 37-гадовы жыхар аднаго з аграгарадкоў Дубровенскага раёна прыйшоў пасля працы дадому, дзе былі маці і яе сужыцель. Маці да яго прыходу была нецвярозай, што абурыла сына, бо ён кепска ставіўся да таго што маці выпівала. Канфлікт паміж маці і сынам перарос у бойку: мужчына некалькі разоў стукнуў маці рукамі па галаве, каб ацверазіць яе.

Пазней ўвечары, калі дома засталіся толькі маці і сын, сварка ўзнавілася. Спярша сын некалькі разоў стукнуў маці рукамі, а потым схапіў мухабойка і пачаў ёй біць жанчыну. Праз некалькі гадзін 56-гадовая жанчына памерла. Сын знайшоў яе, калі яна ляжала на канапе без прыкмет жыцця, і выклікаў хуткую дапамогу.

Эксперты ацанілі нанесеныя цялесныя пашкоджанні як цяжкія. Паводле іх высноваў, менавіта гэтыя пабоі сталі прычынай смерці.

Мужчыну выставілі абвінавачванне ў забойстве асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю. Яго ўзялі пад варту.

Комплексная судовая псіхолага-псіхіятрычная экспертыза выявіла, што падчас збіцця абвінавачаны не быў у стане афекту, мог усведамляць фактычны характар ​​і грамадскую небяспеку сваіх дзеянняў і кіраваць імі.

Крымінальную справу перадалі пракурору для накіравання ў суд.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by Упраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці завяршыла расследаванне крымінальнай справы супраць жыхара Дубровенскага раёна. Яго вінавацяць...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях


© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика