Навіны Мядзельшчыны. 21.by

Навіны Мядзельшчыны

16.10.2017 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ГАСПАДАРКІ раёна папоўніліся маладымі кадрамі. Сёлета 13 чалавек прыступіла да працы пасля заканчэння вышэйшых навучальных ўстаноў, 19 — сярэдніх спецыяльных, 20 — прафесійна-тэхнічных. Найбольш моладзі прыйшло ў ААТ “Пруднікі-Агра”:
3 бухгалтары, 2 эканамісты, майстар-будаўнік, праграміст, ветэрынарны фельчар, а таксама 3 будаўнікі, электраманцёр, слесар і повар. А ў ААТ “Мядзельскае аграпрамэнерга” пачалі працаваць 3 інжынеры (механік, будаўнік і па тэхніцы бяспекі), 2 бухгалтары, эканаміст і тэхнік-механік. Пра гэта паведаміла галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Анжаліка Раскова.

♦ ♦ ♦

АДКАЗНЫЯ пасады “прымерылі” на сябе адзінаццацікласнікі Слабадской СШ імя Адама Гурыновіча ў Дзень самакіравання. У ролі дырэктара школы і настаўніка гісторыі выступіў Арцём Гардукевіч. Усе астатнія прадметы ў 5 класе выкладала Анастасія Федарэц, у 6-ым — Марына Шкадун, у 8-ым — Кацярына Жаўнерка, у 9-ым — Наталля Лук’янец. Настаўнікам у 3 класе быў Сяргей Мехавіч, у 4-ым — Уладзіслаў Саболька. А з абавязкамі загадчыка гаспадаркі паспяхова справіўся Мікіта Васілевіч.

♦ ♦ ♦

У ВЕРАСНІ на Мядзельшчыне створаны 24 сям’і. А ўсяго за дзевяць месяцаў гэтага года зарэгістраваны 162 шлюбы.

♦ ♦ ♦

ГАНАРОВАЙ граматай рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Белпошта” за шматгадовую сумленную працу і ў сувязі з прафесійным святам узнагароджана начальнік Мядзельскага ўчастка Вілейскага РВПС Алена Жыхар.

♦ ♦ ♦

ПАДВЕДЗЕНЫ вынікі спецыяльнай праграмы “МАК”, якая доўжылася з 1 чэрвеня па 15 верасня. За гэты час у раёне выяўлена і знішчана 5,6 га незаконных пасеваў наркаўтрымліваючых раслін — маку і каноплі. Агульная вага знішчанага зелля склала 2032 кг. За вырошчванне забароненых раслін складзена 11 адміністрацыйных пратаколаў. Выяўлены 4 злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркатычных сродкаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ГАСПАДАРКІ раёна папоўніліся маладымі кадрамі. Сёлета 13 чалавек прыступіла да працы пасля заканчэння вышэйшых навучальных ўстаноў, 19 — сярэдніх спецыяльных, 20...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика