Выставілі абвінавачанне кіроўцу грузавіка, пад коламі якога загінула дзяўчынка. 21.by

Выставілі абвінавачанне кіроўцу грузавіка, пад коламі якога загінула дзяўчынка

13.12.2017 11:34 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: tut.by

Выставілі абвінавачанне кіроўцу грузавіка, пад коламі якога ў Мінску загінула 11-гадовая дзяўчынка. Трагічнае здарэнне адбылося 2 снежня каля гандлёвага цэнтру “Замак”. Аўтамабіль наехаў на людзей на пешаходным пераходзе. У бальніцу трапілі чатыры чалавекі, у тым ліку 7-гадовы брат загінулай дзяўчынкі.

Як інфармуе партал tut.by, 55-гадоваму кіроўцу выставілі абвінавачанне па артыкуле “Парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека”. Ён знаходзіцца пад вартай. Афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова ў эфіры “Альфа Радыё” распавяла, што грузавік два гады быў без тэхагляду, за што сёлета кіроўцу прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці. Падчас наезду на людзей мужчына быў цвярозы, гэта засведчыла экспертыза. Па адной з версій, у грузавіка не спрацавалі тармазы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: tut.by Выставілі абвінавачанне кіроўцу грузавіка, пад коламі якога ў Мінску загінула 11-гадовая дзяўчынка. Трагічнае здарэнне адбылося 2 снежня каля гандлёвага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика