У Мастоўскім раёне лось трапіў пад Audi, загінула 18-гадовая дзяўчына. 21.by

У Мастоўскім раёне лось трапіў пад Audi, загінула 18-гадовая дзяўчына

16.02.2018 13:04 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: 112.by

У Мастоўскім раёне лось трапіў пад Audi, загінула 18-гадовая дзяўчына. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, здарэнне адбылося позна ўвечары 15 лютага на аўтадарозе Астрына — Шчучын — Ваўкавыск. Перад легкавіком раптоўна з’явіўся лось і сутыкнення не ўдалося пазбегнуць. Audi апынулася ў кювеце, дзе сутыкнулася з дрэвам.

Загінула дачка 42-гадовага кіроўцы. Мужчыну і яго сына з разбітага аўтамабіля вызвалілі ратавальнікі. Іх шпіталізавалі. Адзначаецца, што лось загінуў.

Як стала вядома, распачатая крымінальная справа, ідзе расследаванне, прызначаны экспертызы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: 112.by У Мастоўскім раёне лось трапіў пад Audi, загінула 18-гадовая дзяўчына. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, здарэнне адбылося позна ўвечары 15...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика