Бібліятэкі Пінскага раёна паўдзельнічаюць у конкурсе на лепшае тэатралізаванае прадстаўленне вершаў Яўгеніі Янішчыц. 21.by

Бібліятэкі Пінскага раёна паўдзельнічаюць у конкурсе на лепшае тэатралізаванае прадстаўленне вершаў Яўгеніі Янішчыц

21.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

Яўгенія Янішчыц в ПинскеЗ мэтай азнаменавання 70-годдзя з дня нараджэння беларускай паэтэсы Яўгеніі Янішчыц, адраджэння цікавасці карыстальнікаў бібліятэк да творчай спадчыны паэтэсы, актывізацыі дзейнасці бібліятэк у рамках Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі сярод бібліятэк дзяржаўнай установы культуры «Пінская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»

праводзіцца раённы агляд-конкурс на лепшае тэатралізаванае прадстаўленне вершаў Яўгеніі Янішчыц «На голас музы».

Конкурс будзе праходзіць па зонах:

  • 1-я зона: 23 сакавіка – бібліятэкі Плешчыцкага, Лапацінскага, Ласіцкага, Барычавіцкага, Калавуравіцкага, Хойнаўскага, Дубайскага сельсаветаў;
  • 2-я зона: 26 сакавіка – бібліятэкі Аснежыцкага, Бабрыкоўскага, Лагішынскага, Валішчанскага, Лышчанскага, Мерчыцкага, Парэцкага, Ставокскага сельсаветаў;
  • 3-я зона: 28 сакавіка – бібліятэкі Пінкавіцкага, Парахонскага сельсаветаў, Гарадзішчанская СБ, Каменская СБ, ЦРБ імя Я. Янішчыц;
  • 4-я зона: 29 сакавіка – бібліятэкі Гарадзішчанскага, Сошненскага, Бярозавіцкага, Ахоўскага, Малоткавіцкага, Навадворскага, Загародскага сельсаветаў.

Падвядзенне вынікаў конкурсу і абвяшчэнне пераможцаў адбудзецца на раённым семінары-практыкуме «Работа с библиотечным фондом: формирование, сохранность и использование» на базе Аснежыцкай СБ. Імёны пераможцаў будуць размешчаны на сайце Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы і ў газеце «Полесская правда».

Запрашаем аматараў творчасці Я. Янішчыц на мерапрыемствы!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> З мэтай азнаменавання 70-годдзя з дня нараджэння беларускай паэтэсы Яўгеніі Янішчыц, адраджэння цікавасці карыстальнікаў бібліятэк да творчай спадчыны паэтэсы,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика