У Верхнядзвінску рыхтуюцца да «Дажынак». 21.by

У Верхнядзвінску рыхтуюцца да «Дажынак»

21.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

Нягледзячы на яшчэ зімовае надвор’е, у Верхнядзвінску ідзе падрыхтоўка да “Дажынак-2018”- будуюцца аб’екты, вядзецца рэканструкцыя памяшканняў, добраўпарадкоўваюцца тэрыторыі.

IMG_8343 копия

Старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў У.У. Цярэнцьеў (першы злева) з кіраўніцтвам раёна і будаўнікамі на аб’екце “Фізкультурна-аздараўленчы комплекс”.

Падрыхтоўчыя работы знаходзяцца пад пільным кантролем абласной і раённай улады. У раёне пабывалі кіраўнікі вобласці, якія наведалі аб’екты “Дажынак”, ацанілі арганізацыю і якасць работ, абмеркавалі пытанні фінансавай дапамогі.

IMG_8367 копия
Галоўным аб’ектам “Дажынак” у Верхнядзвінску з’яўляецца фізкультурна-аздараўленчы комплекс з басейнам, будынак якога практычна ўзведзены, ажыццяўляюцца ўнутраныя работы. Новы выгляд набывае раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці, на месцы былой гасцініцы будзе абсталявана паліклініка, вядуцца работы па дэмантажу старых будынкаў па вуліцы Савецкай, плануецца абсталяваць набярэжную Дзвіны і плошчу Юбілейную, пабудаваць і адрамантаваць жылыя дамы.
У ходзе агляду аб’ектаў выказаны заўвагі па вядзенні работ, а таксама новыя ідэі аб добраўпарадкаванні, якія будуць уключаны ў план мерапрыемстваў.
Усяго на правядзенне работ па падрыхтоўцы да “Дажынак” будзе выдаткавана каля 20 млн рублёў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Нягледзячы на яшчэ зімовае надвор’е, у Верхнядзвінску ідзе падрыхтоўка да “Дажынак-2018”- будуюцца аб’екты, вядзецца рэканструкцыя памяшканняў,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика