Падавайце заявы на ўдзел у “Брагінскай музычнай вясне”. 21.by

Падавайце заявы на ўдзел у “Брагінскай музычнай вясне”

24.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

wacna

Калі ваш працоўны калектыў жыве не толькі работай – імкнецца праяўляць сябе ў творчасці і мастацкай самадзейнасці, абагачаць сябе духоўна, самы час падаваць заявы на ўдзел у “Брагінскай музычнай вясне”.

У ліку намінацый – “Хоры”, “Вакальныя групы”, “Салісты”, “Чытальнікі”, “Сцэ-нічны танец”, “Тэатралізацыя праграмы”, “Інструментальныя ансамблі”, “Выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва”, “Арыгінальны жанр”. А прадставіць свае канцэртныя праграмы на агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці мо-гуць працоўныя калектывы ўстаноў, прадпрыемстваў і арганізацый Брагін-шчыны розных форм уласнасці. На выбар тэмы – “Той незабыўны 43-ці” – паўплывала сёлетняя юбілейная дата: мерапрыемства прысвечана 75-годдзю вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Выканаўчае майстэрства, ідэйнасць і тэматычная накіраванасць, арыгінальнасць і мастац-ка-эстэтычны ўзровень праграмы – адны з нямногіх крытэрыяў, па якіх будзе ацэньваць выступленне ўдзельнікаў журы. Пераможцаў чакаюць не толькі дыпломы і граматы, але і прызы.

Заяўкі можна накіроўваць па адрасе: г.п. Брагін, пл. Леніна, 1; факс: 8 (02344) 2-12-80; rdk-bragin@mail.ru. Тэрмін падачы – да 23 красавіка ўключна. А пройдзе раённы аглядконкурс 28 красавіка. Тэлефоны для даведак: 2-11-16, 2-10-66, (029) 320-06-92 (Velcom).

Валянціна БЕЛЬЧАНКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі ваш працоўны калектыў жыве не толькі работай – імкнецца праяўляць сябе ў творчасці і мастацкай самадзейнасці, абагачаць сябе духоўна, самы час падаваць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика