Радкі Пушкіна натхнілі на творчасць. 21.by

Радкі Пушкіна натхнілі на творчасць

29.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 10 лютага па 16 сакавіка на Жабінкаўшчыне прайшлі Пушкінскія чытанні “Под сенью дружных муз”. У іх прынялі ўдзел навучэнцы 6-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна. Заключным акордам творчага конкурсу стала свята, на якім яго ўдзельнікі прадэманстравалі свае артыстычныя здольнасці. Чытанні паказалі, што ў школьнікаў ёсць цікавасць да творчасці вялікага рускага паэта, яна хвалюе сучаснае пакаленне і застаецца актуальнай і сёння. Пры падвядзенні вынікаў конкурсу журы адзначыла высокі мастацкі ўзровень выканання абраных твораў, культуру сцэнічнага маўлення і пластыкі, рэжысёрскую работу педагогаў. Удзельнікі здзівілі журы сваёй эрудыцыяй, шчырасцю і артыстызмам. Па выніках конкурсу яго пераможцамі ў пяці намінацыях прызнаны наступныя навучэнцы і калектывы. У намінацыі “Поэтический конкурс “Я хочу говорить стихами” – навучэнкі Старасельскай сярэдняй школы Вольга Друшчыц і Ленінскай адзінаццацігодкі Вікторыя Кушпяцюк; у намінацыі “Художественно-графический конкурс плакатов, иллюстраций “А.С. Пушкин и его эпоха” – навучэнцы сярэдняй школы № 1 Дзяніс Сокал і Карына Панкова; у намінацыі “Открытый конкурс “Мы к пушкинским строкам, что к роднику спешим…” – вучаніцы Ленінскай сярэдняй школы Вераніка Раманюк, першай і трэцяй адзінаццацігодак Ганна Войцік і Наталля Волк; у намінацыі “Эссе “Неизвестный известный Пушкин” – навучэнка трэцяй гарадской школы Валерыя Дзмітрук; у намінацыі “Открытый сценический конкурс “Под сению кулис младые дни мои неслись”… (конкурс тэатральных пастановак) – калектыў сярэдняй школы № 2.
Пераможцы і прызёры Пушкінскіх чытанняў узнагароджаны дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
Наталля АБРАМАВА, метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 10 лютага па 16 сакавіка на Жабінкаўшчыне прайшлі Пушкінскія чытанні “Под сенью дружных муз”. У іх прынялі ўдзел навучэнцы 6-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика