Приглашает марафон «Поезд памяти». 21.by

Приглашает марафон «Поезд памяти»

30.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

poezd1
“Цягнік памяці”. Пад такой назвай у рэспубліцы ў рамках рэспубліканскага патрыятычнага праекта “Кветкі Вялікай Перамогі”, прымеркаванага да 73-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і 100-годдзя стварэння ВЛКСМ, адбудзецца марафон. У ім прымуць удзел студэнцкая і працоўная моладзь ГА “БРСМ”, прафсаюзных і іншых арганізацый. З 27 па 29 красавіка на цягніку памяці яго ўдзельнікі праедуць па маршруце Віцебск – Орша – Брэст – Віцебск, наведаюць месцы баявой славы, пазнаёмяцца з вядомымі мясцінамі роднай краіны, сустрэнуцца з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны. Сярод мерапрыемстваў запланавана таксама правядзенне конкурсаў патрыятычнай песні, агітбрыгад, на лепшыя фота і відэа, лістовак і карыкатур.
Моладзь нашага раёна таксама можа далучыцца да рэспубліканскага праекта. Для гэтага трэба звярнуцца з заяўкай у раённы камітэт ГА “БРСМ” або раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 5-59-36, 5-06-82.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Цягнік памяці”. Пад такой назвай у рэспубліцы ў рамках рэспубліканскага патрыятычнага праекта “Кветкі Вялікай Перамогі”, прымеркаванага да 73-годдзя Перамогі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика