Маршрутамі памяці. Увага! На старт! Паехалі!. 21.by

Маршрутамі памяці. Увага! На старт! Паехалі!

14.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

120518a

Па вуліцах і дарогах Стаўбцоўшчыны пралёг маршрут ІІ велапрабегу УП «Мінскаблгаз», прысвечанага 73-й гадавіне Вялікай Перамогі.

Стаўбцоўшчына гасцінна прыняла ўдзельнікаў велапрабегу – каля 120 газавікоў Мінскай вобласці, якія, у сваю чаргу, стварылі для жыхароў нашага раёна сапраўднае свята. Калону веласіпедыстаў адкрывалі матацыкл ваенных гадоў з поўным рыштункам і такі ж рарытэтны аўтамабіль, за рулём якіх ехалі работнікі Мінскаблгаза ў форме ваенных гадоў. Іх тэхніка была ўпрыгожана сцягамі прадпрыемства, а таксама сцягам Стоўбцаў – горада Міру. Палотнішчы высока развяваліся, нібыта ветразі, і клікалі паспрабаваць свае сілы. Да руля кожнага веласіпеда былі прымацаваны сімвалічныя дзяржаўныя сцяжкі. Калона атрымалася вельмі яркай, эфектнай і, калі ў суправаджэнні машын ДАІ ўзяла дружны старт ад фізкультурна-аздараўленчага комплексу, прахожыя і ўдзельнікі дарожнага руху шчыра віталі ўдзельнікаў велапрабегу. Услед ім усміхалася і імкліва набірала вышыню майскае сонца.

Адкрыў велапрабег на правах гаспадара дырэктар ВУ «Стоўбцыгаз» Іван Шпілеўскі.

– Удзельнікам велапрабегу па Стаўбцоўшчыне (першы велапрабег адбыўся ў Валожынскім раёне) зычу незабыўных уражанняў і запамінальных кіламетраў, пераадолення цяжкасцяў і, адначасова, сябе, – адзначыў Іван Вітольдавіч і заклікаў у першую чаргу да культурнага і бяспечнага прабегу, які не мае нічога агульнага са спаборніцтвам. Сам дырэктар на працягу ўсяго маршруту фактычна задаваў тэмп язды, таму што быў у першых шарэнгах веласіпедыстаў.

Працягласць маршрута – 19 кіламетраў, ён складаўся з двух прыкладна аднолькавых участкаў. Першы, ад ФАКа, узяў накірунак на Задвор’е і, пралёгшы пераважна па старой магістралі, меў прыпынак у памятным для ўсіх нас месцы – на ўскраіне Стоўбцаў, дзе былі расстраляны немцамі 3000 мясцовых жыхароў яўрэйскай нацыянальнасці.

Пад гукі Дзяржаўнага гімна тут адбыўся мітынг з ускладаннем кветак да манумента. А напярэдадні гэтае святое месца было рэканструявана сіламі работнікаў упраўлення. Даніну памяці загінуўшым мірным жыхарам аддалі разам з удзельнікамі велапрабегу генеральны дырэктар УП «Мінскаблгаз» Юрый Кукліцкі і намеснік старшыні райвыканкама Жанна Лысая. Выступоўцы падкрэслівалі значнасць Вялікай Перамогі, якая заўсёды была і будзе невычэрпнай крыніцай стваральнага жыцця і імкнення да аб’яднання ў імя шчасця ў кожным доме і магутнасці нашай краіны.

Сімвалічна, што работнікі Мінскаблгаза прынялі эстафету памяці і напоўнілі яе канкрэтнымі і карыснымі справамі. Не толькі рэканструкцыя святога месца, а і сам велапрабег – гэта наша маленькая перамога, уклад у мірнае будучае Беларусі. Памяць загінуўшых была ўшанавана мінутай маўчання.

Пасля кароткай перадышкі ўдзельнікаў велапрабегу чакаў працяг насычанай праграмы. З цікавасцю праехаліся яны па гістарычнай частцы нашага горада, уключаючы і гісторыка-культурную каштоўнасць – брукаваную дарогу Новы Свержань – Мір. Шлях быў для іх у большасці нескладаным, прыемным, хоць і прыпякала сонца. Усім удзельнікам (а сярод іх былі і дзеці) ён аказаўся па сіле. Задаволеныя сабой, дзесьці праз дзве з паловай гадзіны яны фінішавалі ў ведамасным аздараўленчым лагеры імя Я. М. Чайкі. Лагер, дарэчы, сёлета юбіляр – адзначыць 40-годдзе з дня свайго заснавання.

Тут іх чакала цікавая спартландыя ў форме своеасаблівага курсу маладога байца, конкурс патрыятычнай песні, а таксама палявая кухня. Спартыўныя і творчыя конкурсы камандаў праходзілі на свежым паветры, пад шатамі непаўторнага «чайкаўскага» ўлоння, на імправізаванай вольнай сцэне. Накал барацьбы падкрэслівалі гучныя воклічы груп падтрымкі. Мацнейшымі ў конкурсе маладога байца аказаліся сельскагаспадарчае ўпраўленне «Бабровічы» з Валожынскага раёна, Стоўбцыгаз і Салігорскгаз, якія занялі адпаведна першае, другое і трэцяе месцы. У конкурсе патрыятычнай песні лідзіравалі Маладзечнагаз, Дзяржынскгаз і Салігорскгаз.

Што і казаць, традыцыі газавікоў вартыя пераймання!    

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па вуліцах і дарогах Стаўбцоўшчыны пралёг маршрут ІІ велапрабегу УП «Мінскаблгаз», прысвечанага 73-й гадавіне Вялікай Перамогі. Стаўбцоўшчына гасцінна прыняла...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика