Нельга забываць пра асабістую бяспеку. 21.by

Нельга забываць пра асабістую бяспеку

22.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Крысціна СЕМЯНЮК.
Фота аўтара.
Да пытання аховы працы ў нашай краіне ставяцца адказна і сур’ёзна. Аднак дагэтуль на вытворчасцях, у арганізацыях і ўстановах адбываюцца няшчасныя выпадкі, якія нярэдка прыводзяць да сур’ёзных траўмаў, а часам і гібелі людзей. Таму ў Маціевіцкай базавай школе актыўна абмеркавалі пытанні бяспекі.
У навучальнай установе прайшоў круглы стол “Ахова працы: маладыя работнікі асабліва ўразлівыя”. У ім паўдзельнічалі галоўны тэхнічны інспектар працы Брэсцкага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Іван Шырынга, старшыня Жабінкаўскага райкама галіновага прафсаюза Наталля Урбан, інжынер па ахове працы аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Сяргей Макарук.
Іван Іванавіч расказаў педагогам пра фактары рызыкі для работнікаў у іх прафесіі, іх праве на бяспечную і здаровую працу. Ён таксама адзначыў, што і працадаўцы, і работнікі павінны ў першую чаргу сфарміраваць культуру прафілактыкі траўматызму ва ўстанове адукацыі. Сяргей Макарук выступіў з дакладам аб рабоце па стварэнні бяспечных умоў адукацыйнага працэсу, якая праводзіцца ў нашым раёне, і завастрыў увагу на тым, што педагогі таксама павінны думаць пра асабістую бяспеку.
У гэты час вучні пачатковых класаў пагутарылі на тэму “Мая бяспека” і паглядзелі прэзентацыю “Як правільна выбраць месца для гульняў і прагулак”. Старэйшыя дзеці даведаліся, з якога ўзросту і дзе яны могуць працаваць у перыяд летніх канікул і як аплачваецца такая праца. Школьнікам паказалі відэаролік “Бяспека на вадзе”.
Да Сусветнага дня аховы працы ў школе праходзіў конкурс малюнкаў “Бяспека працы маіх бацькоў”. Пераможцамі сталі Маргарыта Северанюк, Лія Куляўцова, Ніна Дземянчук і Яўген Андрасюк. Яны былі ўзнагароджаны граматамі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крысціна СЕМЯНЮК. Фота аўтара. Да пытання аховы працы ў нашай краіне ставяцца адказна і сур’ёзна. Аднак дагэтуль на вытворчасцях, у арганізацыях і ўстановах...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика