Не пакідайце дзяцей адных!. 21.by

Не пакідайце дзяцей адных!

22.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Для папярэджання надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей у раёне з 11 мая па 1 чэрвеня праходзіць рэспубліканская акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!», прысвечаная Міжнароднаму дню сям’і і Міжнароднаму дню абароны дзяцей.

14 мая да міні-рынка «ТРЫА» прыехала пажарная тэхніка з ратавальнікамі. З гучнагаварыцеля, размешчанага на машыне, зачытвалася інфармацыя з заклікамі да бацькоў не пакідаць дзяцей адных. Мінакам прапаноўвалася азнаёміцца з аварыйна-выратавальным абсталяваннем, якое знаходзіцца ў аўтамабілі. Дзеці ахвотна падыходзілі да машыны, фатаграфаваліся на яе фоне, а таксама прымяралі вопратку пажарнага-ратавальніка.
У рамках акцыі работнікі раённага аддзела па надзычайных сітуацыях таксама выступяць на бацькоўскіх сходах, наведаюць шматдзетныя сем’і, а 1 чэрвеня на адкрытай пляцоўцы Раённага цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені прадэманструюць аварыйна-выратавальную тэхніку, дзе кожны жадаючы зможа азнаёміцца з абсталяваннем пажарнага аўтамабіля і паўдзельнічаць у розных конкурсах.

Кірыл Бажко, інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС.
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для папярэджання надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей у раёне з 11 мая па 1 чэрвеня праходзіць рэспубліканская акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!», прысвечаная...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика