Фальшивые доллары, золотая рыба, пьяные на дороге – всё здесь. 21.by

Фальшивые доллары, золотая рыба, пьяные на дороге – всё здесь

18.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Здарэнні. Крымінал
Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.

Грошы
У РАУС паступіла паведамленне ад супрацоўніка ЦБП № 225 “Беларусбанк” пра тое, што ў час здачы выручкі страхавым агентам была выяўлена фальшывая купюра 100 долараў ЗША.  Як высветлілася, такой купюрай пры афармленні дагавору страхоўкі на асабісты аўтамабіль разлічыўся жыхар Расійскай Федэрацыі. Мужчына сцвярджаў, што купіў долары ў адным з расійскіх банкаў і не ведаў, што купюра несапраўдная.
Па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт. 221 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Выраб, захоўванне або збыт падробленых грошай або каштоўных папер”.
Гора-рыбакі

Супрацоўнікі Віцебскай абласной міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету паведамілі ў міліцыю пра тое, што трое жыхароў Язвіна лавілі рыбу на возеры Мурожніца ў перыяд вясенняй забароны. Браканьеры былі злоўлены на месцы злачынства. Пяць шчупакоў, восем карасёў, чатыры ляшчы і адзін лінь – не вельмі і багаты ўлоў на траіх. А ўрон, нанесены прыродзе, склаў 4,8 тысячы рублёў. Супраць рыбакоў узбуджана крымінальная справа. Максімальнае пакаранне, што ім пагражае, – пазбаўленне волі да трох гадоў.

Завушніцы

У ходзе расследавання крымінальнай справы па факце крадзяжу тэлефона ў жыхаркі райцэнтра ўчастковы інспектар РАУС устанавіў, што мужчына са Светласельскага не толькі паквапіўся на чужы мабільнік, але яшчэ і абшукаў кішэні курткі сваёй знаёмай. Знаходкай быў задаволены – прыбраў да рук залатыя завушніцы, кошт якіх ацэнены ў 200 рублёў. Ліхадзей затрыманы і  знаходзіцца ў ізалятары часовагаўтрымання РАУС.

Са зводак ДАІ
Непаўналетні
На перакрыжаванні вуліц Юбілейная-Сіпко ў Шуміліне супрацоўнікі ДАІ затрымалі непаўналетняга жыхара Віцебска, які ў стане алкагольнага ап’янення кіраваў аўтамабілем “Шкода”. У салоне знаходзілася гаспадыня машыны, якая перадала права кіравання непаўналетняму. Адміністрацыйныя пратаколы, складзеныя на хлопца за тое, што ён без правоў і ў нецвярозым выглядзе кіраваў аўтамабілем, перададзены ў інспекцыю па справах непаўналетніх парушальніка. Гаспадыня аўтамабіля будзе прыцягнута да адказнасці за тое, што перадала руль бяспраўнаму.
Акрамя таго, калі будзе ўстаноўлены факт алкагольнага ап’янення жанчыны, то яна пазбавіцца вадзіцельскіх правоў на тры гады і заплаціць штраф да 100 базавых велічынь.
Сутыкнуліся
Жыхар Полацка, які ехаў па аўтадарозе Р-20 на аўтамабілі МАЗ-МАН, пры перастраенні на правую паласу руху сутыкнуўся з “Маздай”, якой кіравала жыхарка Віцебска. Абодва аўтамабілі пашкоджаны. Пратакол на жыхара Полацка накіраваны для далейшага разгляду па месцы жыхарства парушальніка.
У кювеце
Жыхар Віцебска ехаў за рулём “Рэно” па аўтадарозе Шуміліна-Башні-Цербяшова ў стане алкагольнага ап’янення. Пры гэтым не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет. На вадзіцеля складзены адміністрацыйны пратакол.
Падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №47 ад 19.06.2018 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здарэнні. Крымінал Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі. Грошы У РАУС паступіла паведамленне ад супрацоўніка ЦБП № 225...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика