“Тут вам не курорт, а прафсаюзны турзлёт”. 21.by

“Тут вам не курорт, а прафсаюзны турзлёт”

19.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Анатоль РОСТАЎ. Фота аўтара.

Аматары актыўнага адпачынку не губляюць каштоўныя летнія дзянькі, настоеныя на сонцы, вадзе ды свежым паветры, стараюцца правесці іх з карысцю. Вядома ж, з аднаго боку, можна ўлетку і здароўе падмацаваць, а з другога боку, высветліць, хто варты звацца найлепшым турыстам. Як гаворыцца, спалучыць карыснае з прыемным.
Менавіта з такімі думкамі выбіраліся 17 прадстаўнікоў Жабінкаўскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі на абласны турзлёт, які ладзіўся 29, 30 чэрвеня і 1 ліпеня ў турыстычна-аздараўленчым комплексе “Белае возера”. Тут, у маляўнічым куточку, размешчаным у Брэсцкім раёне, і разгарнуліся сапраўдныя баталіі паміж 16 камандамі, якія прадстаўлялі ўсе без выключэння раённыя пярвічкі Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў.
Бліжэй да абеду ў пятніцу 29 чэрвеня, нібы грыбы пасля дажджу, вырас сапраўдны палатачны гарадок. І ўжо ў першы дзень – без усялякіх доўгіх ваганняў! – удзельнікаў чакалі спаборніцтвы па спартыўным арыентаванні ды веласпорце (так званы крос-кантры, дзе рух нагадвае пераадольванне пера-шкод па перасечанай мясцовасці, як звычайна бывае ўдалечыні ад буйных населеных пунктаў).
Аднак найбольш важныя іспыты (адразу скажам, і надзвычай паспяховыя) чакалі каманду жабінкаўскіх камунальнікаў, якую ўзначальвала вядучы спецыяліст па ідэалагічнай рабоце і старшыня прафкама прадпрыемства Наталля Рэва, у наступны, суботні дзень.
З самага ранку ладзіўся конкурс на лепшую прэзентацыю летніка “Тут вам не курорт, а прафсаюзны турзлёт”. Жабінкаўцы паказалі сабе настолькі крэатыўнымі, падрыхтаванымі і актыўнымі турыстамі, што атрымалі па выніках гэтага конкурсу другое месца сярод 16 зборных.
Агульнакамандны поспех неўзабаве падтрымалі і прадстаўнікі асобных спартыўных відаў. Найбольшая ўдача спрыяла нашым землякам у спаборніцтвах на вадзе і веласіпедах.
Дзеля выканання элементаў “брама”, “васьмёрка”, “прыступкі”, “арэлі” ды іншых на жалезных двухколавых “конях” спаборнічалі чацвёра прадстаўнікоў Жабінкаўскай ЖКГ: Андрэй Курыга, Уладзімір Сцепанюк, Вольга Печур і Алена Самсонава. У выніку яны занялі трэцяе месца, пакінуўшы ззаду нямала годных сапернікаў.
У хуткім часе іх “бронзавы” вынік быў паўтораны і ў спаборніцтвах па тэхніцы воднага турызму. Прычым, і на гэты раз выдатна паказаў сябе Уладзімір Сцепанюк, які ў экіпажы з Аляксандрам Грабаўцом на байдарцы “Варзуга” здолеў стаць трэцім.
Пасля шматлікіх конкурсаў і выпрабаванняў усіх чакаў цудоўны вечар, аздоблены прыгожым фестывалем бардаўскай песні “Спевы ля вогнішча”. Пасля падвядзення вынікаў і ўзнагароджвання найлепшых, якое прайшло на наступны дзень, турысты-аматары з узнятым настроем вярталіся дамоў. Міжволі ўзнікла жаданне паўтарыць нешта падобнае ўласнымі сіламі і на Жабінкаўшчыне, усё ж прыгожых месцаў у нас досыць, ёсць і свае традыцыі ў турыстычнай справе.
Удзельнікі каманды выказваюць шчырую падзяку за дапамогу ў падрыхтоўцы да спаборніцтваў Генадзю Турыцыну, а дырэктару прадпрыемства Паўлу Заграю (Павел Пятровіч, дарэчы, асабіста паўдзельнічаў у злёце) – за падтрымку і разуменне.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Анатоль РОСТАЎ. Фота аўтара. Аматары актыўнага адпачынку не губляюць каштоўныя летнія дзянькі, настоеныя на сонцы, вадзе ды свежым паветры, стараюцца правесці іх з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика