Бяспека дзяцей на дарозе – адказнасць дарослых. 21.by

Бяспека дзяцей на дарозе – адказнасць дарослых

28.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Апошнім часам асаблівую трывогу выклікае дзіцячы дарожна-транспартны траўматызм. За першае паўгоддзе 2018 года на тэрыторыі Брэсцкай вобласці з удзелам дзяцей зарэгістравана 40 дарожна-транспартных здарэнняў, у выніку якіх 5 непаўнагадовых загінулі і 46 атрымалі раненні.
Так, восьмага ліпеня бяда адбылася і ў нашым раёне. Аўтамабіль МАЗ з паўпрычэпам рухаўся па вуліцы Лугавой у Мацеевічах і пры абгоне веласіпедысткі 2011 года нараджэння дапусціў наезд паўпрычэпам на яе. Дзяўчынка ехала ў спадарожным накірунку па краі праезнай часткі і ў выніку ДТЗ атрымала цялесныя пашкоджанні.
Прычыны, па якіх дзеці трапляюць пад колы аўтамабіляў, тыя ж, што і ў дарослых. Гэта пераход праезнай часткі ў неўстаноўленым месцы, перад блізка ідучым транспартам, выхад на дарогу з-за перашкоды, якая абмяжоўвае агляд. Ды і як прычыны могуць быць іншымі, калі дарослыя самі грэбуюць Правіламі дарожнага руху, выхоўваючы ў дзіцяці жаданне парушаць устаноўленыя нормы паводзінаў на дарозе. У выніку шматгадовыя намаганні педагогаў школы і супрацоўнікаў органаў унутраных спраў проста дарэмныя.
Каб выхаваць у дзіцяці павагу да правілаў дарожнага руху, патрабуецца паўсядзённая бацькоўская ўвага. Варта памятаць, што ў такой справе вялікую ролю адыгрывае асабісты прыклад. Асабліва прыкра, калі дзеці трапляюць у ДТЗ, з’яўляючыся пасажырамі. Тады віна цалкам кладзецца на плечы дарослых!
Перавозка дзяцей у легкавым аўтамабілі, абсталяваным рамянямі бяспекі, абавязкова павінна ажыццяўляцца з выкарыстаннем дзіцячых утрымліваючых устройстваў, якія будуць адпавядаць росту і вазе – ва ўзросце да 5 гадоў. Калі дзіцяці ад 5 да 12 гадоў, выкарыстоўваюцца бустэры, спецыяльныя падушкі для ся-дзення, дадатковыя сядзенні, якія дазваляюць бяспечна прышпіліць яго з дапамогай рамянёў бяспекі. Дапускаецца перавозіць дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў без выкарыстання названых устройстваў, калі рост дзіцяці перавышае 150 сантыметраў, а таксама ў аўтамабілях таксі.
Нават калі вы акуратна водзіце аўтамабіль, не парушаючы ПДР, няма гарантыі, што вы не сустрэнеце на дарозе грубага іх парушальніка. Узаемапавага, акуратнасць і ўвага павінны быць асноўнымі правіламі ўзаемаадносін паміж удзельнікамі дарожнага руху. Калі б усе выконвалі гэтыя правілы, многіх трагедый можна было б пазбегнуць.
Раман КРУПКО, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Жабінкаўскага РАУС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнім часам асаблівую трывогу выклікае дзіцячы дарожна-транспартны траўматызм. За першае паўгоддзе 2018 года на тэрыторыі Брэсцкай вобласці з удзелам дзяцей...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика