Падчас летніх канікул у Германавіцкай школе працаваў грамадзянска-патрыятычны лагер “Нашчадкі”. 21.by

Падчас летніх канікул у Германавіцкай школе працаваў грамадзянска-патрыятычны лагер “Нашчадкі”

07.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

41Што такое канікулы? Гэта вялікая весялосць і свята для кожнага школьніка. А што такое лета? Гэта тры месяцы непаўторных пачуццяў, вясёлых усмешак, гульняў, адпачынку і мора рознакаляровых фарбаў у жыцці кожнага. А  што будзе, калі скласці іх разам? Атрымаюцца летнія канікулы!

Канікулы, лета — цудоўная пара! Можна добра адпачыць, пагуляць, аздаравіцца. І лепш за ўсё гэта зрабіць у лагеры. У Германавіцкай школе працаваў грамадзянска-патрыятычны лагер “Нашчадкі”, у склад якога ўвайшлі тры атрады: малодшы — “Рамонкі”, сярэдні — “Валошкі”, старэйшы — “Тутэйшыя”.

Час, праведзены ў лагеры, запомніцца нам надоўга. З першых яго хвілін мы зразумелі, што нам будзе  тут цікава, весела і ўтульна. З добрым настроем і прыемнымі ўсмешкамі сустрэлі нас выхавацелі. Лагер  пачаў сваю работу  з урачыстай лінейкі. Начальнік лагера Іна Сямёнаўна Пучынская павіншавала з адкрыццём лагера і пажадала кожнаму з нас назапасіць  добрых эмоцый, набрацца сіл, паказаць свае здольнасці.

Ужо ў першы дзень  мы  разам з выхавацелямі спланавалі работу ў атрадах, размеркавалі абавязкі, выбралі камандзіраў, аформілі  атрадныя куткі.

Кожны дзень пачынаўся і заканчваўся лінейкай. Права ўзняць і апусціць сцяг мелі тыя з нас, хто выдатна праяўляў сябе ў розных акцыях і справах. Кожную раніцу праводзілася зарадка. Пасля яе з добрым настроем мы ішлі ў сталовую на сняданак.

Сняданкі і абеды былі заўсёды вельмі смачнымі і карыснымі, за што мы гаворым вялікі дзякуй нашым паварам Валянціне Валянцінаўне Хахолка і Але Мечыславаўне Кавалёнак. А яшчэ на поўднік былі розныя прысмакі.

Кожны дзень быў вельмі насычаным на разнастайныя справы і мерапрыемствы. У Год малой радзімы мы стараліся як мага больш зрабіць, каб наш аграгарадок быў прыгажэйшым і ўтульным. Таму ў нашым лагеры праводзілася шэраг працоўных і патрыятычных  акцый. Мы добраўпарадкавалі тэрыторыю каля школы, праводзіді экалагічныя акцыі на вуліцах аграгарадка і ў  старадаўнім парку. Атрад “Рамонкі” разам з выхавацелем Лідзіяй Генадзьеўнай Мядзелец наведалі ў вёсцы Жукі Ложныя брацкую магілу воінаў 166-й стралковай дывізіі, навялі там парадак і ўсклалі кветкі. Атрад “Тутэйшыя” разам з выхавацелем Жаннай Лявонцьеўнай Бурэнь і Інай Сямёнаўнай Пучынскай на вясковых могілках у вёсцы Цярэшкі прыбралі пахаванні польскіх салдат. Па добраўпарадкаванні тэрыторыі каля касцёла Перамянення Пана, стараверскай Свята-Успенскай царквы і праваслаўнай царквы працаваў атрад “Валошкі” разам з выхавацелямі Верай Генадзьеўнай Мядзелец і Віктарам Станіслававічам Лагуном.

У лагеры мы не толькі працавалі, але і вельмі цікава адпачывалі. Асабліва спадабаліся нам квэст-гульні, спартландыі, экскурсіі, хвіліны славы, музейныя гадзіны. Вялікі дзякуй супрацоўніку Германавіцкага музея мастацтва і этнаграфіі імя Язэпа Драздовіча  Таццяне Антонаўне Катовіч, дырэктару Германавіцкага ЦК і НТ Вользе Іванаўне Сташкевіч, якія рыхтавалі захапляльныя мерапрыемствы і дапамагалі зрабіць наш адпачынак больш разнастайным.

У апошні дзень лагера  праводзіўся конкурс “Міс і Містэр Лета- 2018” .

У намінацыі “Міс і Містэр Ідэальнасць” атрымалі перамогу Анастасія Пажарская і Яўген Пушкель, у намінацыі “Міс і Містэр Арыгінальнасць” — Аляксандра Пяцько і Дзмітрый Красоўскі, у намінацыі “Міс і Містэр Сяброўства” — Паліна Цярэшка і Віталь Шабан, а “Міс і Містэрам Лета-2018” сталі Ульяна Сташкевіч і Кірыл Абрамчык.

42На заключнай лінейцы  падвялі вынікі і ўручылі дыпломы самым актыўным, працавітым і спартыўным.

Вось чым  запомніўся нам грамадзянска-патрыятычны лагер “Нашчадкі”. Змястоўным і насычаным атрымаўся адпачынак, дзякуючы выхавацелям Л. М. Рымчонак, В. Г. Мядзелец, Г. І. Мядзельцу, Л. Г. Мядзелец, П. П. Рубніковічу,  Ж. Л. Бурэнь, В. С. Лагуну, А. І. Лагун і асабліва начальніку лагера І. С. Пучынскай.

Ганна ВЫСОЦКАЯ,

Ульяна СТАШКЕВІЧ,

вучаніцы Германавіцкай сярэдняй школы.

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика