«Вёсачка, святкуй – жыхароў сваіх шануй!». Пад такой назвай адбылося свята вёскі Пузі Стрыгінскага сельсавета (+ФОТА). 21.by

«Вёсачка, святкуй – жыхароў сваіх шануй!». Пад такой назвай адбылося свята вёскі Пузі Стрыгінскага сельсавета (+ФОТА)

11.08.2018 09:02 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

І сапраўды, патрэбна шанаваць тых, хто застаецца верным роднаму куточку. Хоць і не шмат у сяле жыхароў, а на святочнае мерапрыемства сабралася людзей многа. Прыемна было бачыць не толькі тых, хто нарадзіўся і вырас тут, але і гарадскіх унукаў і нават праўнукаў.


Праводзілася свята ў вельмі маляўнічым куточку, дзе многа прыгажунь-бярозак. Паміж імі былі развешаны работы мясцовых майстроў народнай творчасці: Ганны Сцяпанаўны Мікіціч і Надзеі Аляксандраўны Вішнеўскай. Тканыя і вышытыя посцілкі, ручнікі, навалачкі радавалі прысутных сваёй прыгажосцю.



Права адкрыць мерапрыемства было прадастаўлена старшыні Стрыгінскага сельвыканкама Івану Паўлавічу Крагелю і дырэктару ААТ “Бярозаўская МТС” Аляксандру Мікалаевічу Талсцяку . Яны павіншавалі ўсіх са святам і пажадалі моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця. Дзяўчаты ў народных строях паднеслі шаноўным гасцям караваі. Раздзелены яны былі сярод прысутных і кожны змог пакаштаваць гэтую смакату.


А яшчэ ўсе жыхары Пузёў атрымалі падарункі дзякуючы спонсарам, якія аказалі матэрыяльную дапамогу. А такімі шчодрымі людзьмі сталі нашы землякі, якія тут нарадзіліся і выраслі. Гэта дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Васіль Мікалаевіч Дземідовіч і Леанід Іванавіч Качына, галоўны інжынер Бярозаўскага камбіната кааператыўнай прамысловасці Віктар Кандратавіч Паўлюковіч і начальнік аддзела гандлю і маркетынгу ААТ “Бярозаўскі мясакансервавы камбінат” Анатоль Сцяпанавіч Проц. Дапамаглі таксама дырэктар ААТ “Бярозаўская МТС” Аляксандр Мікалаевіч Талсцяк і дырэктар ААТ “Боркаўскае” Мікалай Іосіфавіч Дземідовіч. Дарэчы, у маладосці ён восем гадоў працаваў у Пузях брыгадзірам. Вельмі было прыемна ўсім жыхарам, калі дэпутаты гаспадарам кожнай хаты ўручылі памятны адрас. Яны пажадалі дарагім землякам здароўя, дабрабыту і каб вёсачка жыла яшчэ доўга-доўга.



Дружнымі апладысментамі гледачы сустракалі юбіляраў, якія пражылі разам многа гадоў. Да прыкладу, стараста вёскі Міхаіл Пігас са сваёй жонкай Лідзіяй адзначылі каралавае вяселле – 35 гадоў сумеснага жыцця, Васіль і Вольга Каштэляны – залатое вяселле, 50 гадоў, а Васіль і Марыя Каштэляны – 55 гадоў разам. Вельмі прыемна было глядзець, як юбіляраў з кветкамі віншавалі іх дзеці, унукі і праўнукі. Да таго ж Васіль Данілавіч і Марыя Мікалаеўна – музычная сям’я (на фота). Гаспадар – гарманіст, а яго жонка спраўна падыгрывае яму на бубне. А разам яны яшчэ і добрыя спевакі, таму парадавалі гледачоў сваімі песнямі.


Са святочнай канцэртнай праграмай выступілі самадзейныя артысты Светацкага, Стрыгінскага і Пескаўскага дамоў культуры. Была праведзена спартыўна-гульнёвая праграма, дзе ўдзельнікі свята паказалі свае сілы, яе арганізаваў настаўнік фізічнай культуры СШ №1 г. Белаазёрска Аляксандр Пятровіч Мікіціч.






А на заканчэнне была праведзена бяспройгрышная латарэя. Дзень вёскі Пузі ўсім спадабаўся, і людзі вельмі дзякавалі яго арганізатарам за ўшанаванне сваёй малой радзімы.

Надзея МІКІЦІЧ, кіраўнік народнага фальклорна-этнаграфічнага калектыву «Суседкі».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
І сапраўды, патрэбна шанаваць тых, хто застаецца верным роднаму куточку. Хоць і не шмат у сяле жыхароў, а на святочнае мерапрыемства сабралася людзей многа. Прыемна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика