«Да лесу трэба ставіцца з павагай». 21.by

«Да лесу трэба ставіцца з павагай»

09.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фёдор СысаДля большасці людзей лес асацыіруецца з цішынёй, адпачынкам, грыбамі ды ягадамі. А вось для Фёдара Сысы лес – гэта работа, таму глядзіць на яго пад іншым вуглом: якія дрэвы трэба высякаць, дзе трэба лячыць, а дзе самы час заняцца пасадкай. Малады чалавек з’яўляецца інжынерам па рэалізацыі лесу дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Палескі лясгас”. Нягледзячы на тое, што Фёдар працуе толькі з лютага гэтага года і з’яўляецца маладым спецыялістам, пра лес ён гаворыць як прафесіянал.

– Фёдар, калі ты зразумеў, што хочаш працаваць у лясной гаспадарцы? Усё ж гэтая прафесія больш старамодная, чым менеджары і айцішнікі.

– Прызнаюся чэсна, выбар я зрабіў ужо ў апошнім класе. Спачатку думаў звязаць жыццё з сельскай гаспадаркай, тым больш я  хлопец вясковы, звыклы да зямлі. А ў апошні момант перадумаў і падаў дакументы на лесагаспадарчы факультэт. Стала цікава.  І чым больш вучыўся, тым больш разумеў, што не памыліўся. Хаця не хаваю, што да пачатку вучобы таксама думаў, што лес – гэта, як вы кажаце, грыбы ды ягады. На самай справе, лес – гэта жывы арганізм, які трэба даглядаць і нават лячыць, паколькі існуе безліч відаў шкоднікаў і столькі ж хвароб, якія могуць прывесці да гібелі соцен і нават тысяч гектараў лесу. З многім, што вывучалі, потым давялося сустракацца ў час практыкі, якую, дарэчы, я таксама праходзіў у Рубельскім лясніцтве. Мне спадабалася, ды і тэрыторыю больш-менш вывучыў. Пэўна, і я спадабаўся кіраўніцтву (смяецца), раз прапанавалі вярнуцца сюды пасля заканчэння вучобы на адпрацоўку. Калектыў вопытны, таму па неабходнасці звяртаюся па параду.

– А што ўваходзіць у твае абавязкі?

– Калі быў ляснічым, даводзілася многа ездзіць і хадзіць пешшу. Калі ж стаў інжынерам, з’явілася многа “папернай” работы, тэлефонных званкоў, арганізацыі дагавораў. Палескі лес з’яўляецца вельмі запатрабаваным як у нашай краіне, так і за яе межамі. Спілаваныя матэрыялы ідуць на экспарт у Румынію, Літву, Польшчу. Паколькі мой подпіс стаіць пад сур’ёзнымі дакументамі, у якіх ідзе размова пра немалыя грошы, кантраляваць стараюся кожную дробязь. Таму часта вызджаем на дзялянкі, каб паглядзець, што да чаго.

Давялося сутыкнуцца і з ляснымі пажарамі. Прычым, паехаў у лес у свой першы ж рабочы дзень, калі прыйшоў працаваць інжынерам па лесакарыстанню ў Вільенскае лясніцтва. На апошнім пажары быў на Альманскіх балотах.

Лясныя пажары – рэч каварная і ліквідаваць іх вельмі складана. У маім падпарадкаванні было 14 леснікоў, вадзіцель, майстры лесу. Затрымліваліся да поздняй ночы. А што самае крыўднае, узнікненне пажараў – справа рук чалавека, ці лепш сказаць, яго безадказнасці. Многія і дагэтуль вывозяць смецце ў лес ці вогнішчы разводзяць, дзе хочуць. У лесе павінен быць парадак, таму такіх людзей магу назваць злачынцамі. Асабліва, калі бачыш, як потым пакутуюць лясныя жыхары – птушкі, жывёлы, не кажучы пра самых дробных насякомых.  Таму яшчэ раз хачу нагадаць аб правілах паводзін у лесе. Да лесу трэба ставіцца з павагай.

– Фёдар, відаць, ты чалавек – прынцыповы. А якія якасці ты цэніш у чалавеку?

– Для мяне важна, каб чалавек трымаў сваё слова. Сказаў зраблю —  значыць зробіць. З такім можна любую справу пачынаць. Я сам, калі не атрымліваецца, не буду падводзіць чалавека. Так мяне выхавалі, у будучыні сваіх дзяцей буду так выхоўваць. Яшчэ цаню, калі чалавек імкнецца да самастойнасці. З дзяцінства дапамагаў маці, а ў  час вучобы падзарабляў на будоўлях і лічу гэта патрэбным вопытам. Толькі, дзякуючы працы, адчуваеш кошт грошай. А незалежнасць дорыць свабоду.

– Відавочна, што работу ты сваю любіш, а ці застаецца час для адпачынку і як ты яго праводзіш?

– Часу застаецца не так многа, таму я імкнуся праводзіць яго з найбольшай карысцю. Аўтамабіль  свой, калі трэба, магу, падрамантаваць. Спорт, канешне, таксама цікавіць. Калі гаварыць пра мары, то хацелася б пабываць у скандынаўскіх краінах – Швецыі, Нарвегіі, Фінляндыі. Цікава як з турыстычнага, так і з прафесійнага пункту погляду. Лясоў многа не бывае (усміхаецца). А пакуль знаёмлюся з іншымі дзяржавамі праз кінафільмы, якія люблю паглядзець, калі з’яўляецца вольная хвіліна.

Ганна МЕЛЬНІК

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для большасці людзей лес асацыіруецца з цішынёй, адпачынкам, грыбамі ды ягадамі. А вось для Фёдара Сысы лес – гэта работа,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика