У раённым цэнтры культуры і народнай творчаці прайшоў навагодні ранішнік, арганізатарам якога выступіла раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”.. 21.by

У раённым цэнтры культуры і народнай творчаці прайшоў навагодні ранішнік, арганізатарам якога выступіла раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”.

14.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У святочным мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 50 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце ад 6 да 10 гадоў, а таксама іх бацькі.

 З надыходзячымі Ражаством і Новым годам дзетак і дарослых павіншавала старшыня раённага Савета дэпутатаў Ганна Станіславаўна Хвядзюк:

-- Кажуць, пад Новы год усе жаданні збываюцца! Няхай усе вашы мары абавязкова ажыццявяцца, а сэрцы перапаўняе любоў і дабрыня. Шчасця, здароўя вам і вашым блізкім!


З цёплымі словамі да юных удзельнікаў свята звярнуўся старшыня раённай арганізацы РГА “Белая Русь” Юрый Тадэвушавіч Пашук:

-- Упэўнены, вы ўсе старанна вучыліся на працягу года, таму заслужылі падарункі ад Дзеда Мароза. Многія з вас нават ужо паслалі яму паштоўкі з пажаданнямі. Мы, дарослыя, дапаможам ім ажыццявіцца!

І вось навагодняя ёлка заззяла рознакаляровымі агеньчыкамі. Дзеткі разам з бацькамі вадзілі вакол зялёнай прыгажуні карагоды, гулялі і танцавалі разам з феяй, дамавёнкам Кузяй і Бабай Ягой, расказвалі Дзеду Марозу і Снягурачцы вершы, а тыя з задавальненнем адорвалі рабят салодкімі падарункамі. Дадому ўсе разыходзіліся ў прыўзнятым настроі і з верай у цуда.


Усяго падарункі ад грамадскага аб’яднання “Белая Русь” у раёне атрымалі больш за 150 хлопчыкаў і дзяўчынак. Між тым навагоднія святы працягваюцца, і наперадзе нас чакае яшчэ нямала цікавых мерапрыемстваў.

Аляксандр КАСПЯРЧУК.

Фота аўтара.













 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У святочным мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 50 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце ад 6 да 10 гадоў, а таксама іх бацькі.  З надыходзячымі Ражаством і Новым годам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика