Узмацненне марозу, снег, туман. 21.by

Узмацненне марозу, снег, туман

18.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  


У бліжэйшыя дні жыхароў Нясвіжскага раёна чакае зімовае надвор’е: мароз стане большы, чакаюцца невялікія ападкі ў выглядзе снегу, месцамі  магчымы туман.

Сёння, 18 снежня, будзе воблачна без праясненняў, на працягу дня — невялікі снег, увечары — туман і пагаршэнне бачнасці на дарогах. Будзьце пільнымі! Паўднёвы вецер неістотны — 1 — 3 метры за секунду. Удзень — -5…-4 °С, уначы — -7…-6 °С.

У сераду, 19 снежня, мароз узмоцніцца: дзённая тэмпература — 6…5 градусаў ніжэй за нуль, ноччу — -10…-8 °С. На працягу дня, па дадзеных спецыялістаў, — воблачна з праясненнямі, раніцай і ўвечары — туман, паўднёва-ўсходні вецер — 3 — 5 м/с. Ападкаў не прагназуецца.

Невялікі снег магчымы ў чацвер, 20 снежня, на дарозе — галаледзіца. Вецер паўднёва-ўсходняга напрамку складзе 5 — 7 м/с. Тэмпература на дзень — 9…7 градусаў са знакам “-”, уначы — -7…-5 °С.

У пятніцу, 21 снежня, ападкі ўзмоцняцца: увечары чакаецца снег, мяцеліца. Паўднёвы вецер — 4 — 6 м/с. Удзень — -5…-4 °С, ноччу — -2 °С.

Па папярэдніх дадзеных метэаролагаў — варта чакаць змяненняў у надвор’і на выхадныя. Аб гэтым — у наступным матэрыяле.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У бліжэйшыя дні жыхароў Нясвіжскага раёна чакае зімовае надвор’е: мароз стане большы, чакаюцца невялікія ападкі ў выглядзе снегу, месцамі  магчымы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика