Верхнядзвінскія дзеці прынялі ўдзел у калядным конкурсе. 21.by

Верхнядзвінскія дзеці прынялі ўдзел у калядным конкурсе

15.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

батлейки

4 студзеня ўжо новага года дзеці і моладзь Верхнядзвінскай парафіі прынялі ўдзел у конкурсе калядных батлеек у Віцебску, дзе паказалі свае таленты і здольнасці, а таксама паглядзелі і ацанілі выступленні іншых творчых калектываў.
Усяго ў конкурсе ўдзельнічала 11 парафій з Віцебскай вобласці. Нашы дзеці атрымалі дыплом за ўдзел у конкурсе і ўзнагароду за найлепшыя касцюмы.
Хочацца адзначыць, што жаданню добра прадставіць свае ролі спадарожнічала вялікае хваляванне, з якім дзеці выходзілі на вялікую сцэну, бо большасць з іх рабіла гэта ўпершыню.
Варта падзякаваць бацькам дзяцей, якія дапамаглі падрыхтавацца да выступлення і благаславілі іх на падарожжа, а таксама нашым спонсарам, якія арганізавалі транспарт.
Добры настрой, магчымасць навучыцца нечаму новаму, убачыць штосьці цікавае, проста пабыць разам, адарвацца ад тэлефонаў і камп’ютараў, падзяліцца ўласнымі думкамі з сябрамі – гэта найлепшы адпачынак падчас Калядных святаў. Шчыра дзякуем Богу і людзям добрай волі за такую магчымасць.
Ірына Гусарэвіч,
г. Верхнядзвінск.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> 4 студзеня ўжо новага года дзеці і моладзь Верхнядзвінскай парафіі прынялі ўдзел у конкурсе калядных батлеек у Віцебску, дзе паказалі свае таленты і здольнасці,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика