На Смаргонскім хлебазаводзе адбылося пасяджэнне савета раённага філіяла ГАСН
15.03.2019
—
Разное
|
14 сакавіка на хлебазаводзе адбылося пасяджэнне савета Смаргонскага раённага філіяла Гродзенскага абласнога саюза наймальнікаў. Спачатку для ўдзельнікаў гэтага мерапрыемства была праведзена кароткая экскурсія па цэхах прадпрыемства, паказана тэхналагічная лінія па вытворчасці сушак, прадстаўлены хлеба-булачныя і кандытарскія вырабы мясцовых хлебапёкаў.
Экскурсія па цэхах хлебазавода. Потым, у зале пасяджэнняў, дырэктар хлебазавода Іван Касцюшка расказаў прысутным аб вытворчай дзейнасці прадпрыемства, высокай канкурэнцыі на хлебным рынку, пераадоленні цяжкасцей, якія ўзнікаюць у сувязі з гэтым. Выступае дырэктар хлебазавода Іван КАСЦЮШКА. Намеснік дырэктара выканаўчай дырэкцыі Гродзенскага абласнога саюза наймальнікаў Вольга Вольтэр распавяла аб тым, як гэта грамадская структура спрабуе дапамагчы прадпрыемствам, у якіх узніклі праблемы, што складана вырашыць на раённым узроўні. Прысутных інфармуе намеснік дырэктара ГАСН Вольга ВОЛЬТЭР. На пасяджэнне савета раённага філіяла Гродзенскага абласнога саюза наймальнікаў была запрошана прафесар, кандыдат юрыдычных навук Алена Доўгань, якая з’яўляецца прарэктарам па вучэбнай рабоце міжнароднага ўніверсітэта “Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін”. Яна выступіла з лекцыяй на тэму: “Працаваць для лепшай будучыні: ініцыятывы міжнароднай арганізацыі працы”. Прафесар, кандыдат юрыдычных навук Алена ДОЎГАНЬ з лекцыяй аб працы. Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
14 сакавіка на хлебазаводзе адбылося пасяджэнне савета Смаргонскага раённага філіяла Гродзенскага абласнога саюза наймальнікаў. Спачатку для ўдзельнікаў гэтага...
|
|