Са святам Уваскрэсення Хрыстова!. 21.by

Са святам Уваскрэсення Хрыстова!

21.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Картинки по запросу с пасхой католической

Глыбокапаважаныя браты і сёстры ў Хрысце!

Усе хрысціяне, святкуючыя Пасху 21 красавіка!

Радасць Вялікадня сёння асвятляе Касцёл ва ўсім свеце. У нашых святынях, дамах і ў сэрцах гучыць радаснае «Алелюя!» Мы адзначаем урачыстасць Уваскрэсення Пана — святкуем перамогу, якую Хрыстос здабыў над грахом і смерцю.

Хрыстос Уваскрэс! Ён жыве і будзе жыць навекі! Гэтая праўда паказвае нам моц бязмежнай любові Бога да чалавека. Гэтая самая любоў, якая была нам аб’яўлена на дрэве крыжа, прамаўляе да нас у знаку пустога гроба.

Трываючы ў пасхальнай радасці, якой адарыў нас Хрыстос праз сваё Уваскрэсенне, складаем вам, паважаныя браты і сёстры, сардэчныя віншаванні. Няхай перамога Хрыста над смерцю апраменіць весялосцю кожны дзень вашага жыцця, напоўніць супакоем вашы сэрцы, дазволіць аддана ісці за Панам і Збаўцам шляхам веры, надзеі і любові. Няхай Уваскрэслы Хрыстос атуліць вас сваёй бязмежнаю міласэрнасцю, прабачэннем і ласкаю, рассее сумненні і роспач, дасць новыя сілы на тое, каб жыць, працаваць на Божую хвалу і любіць бліжніх.

Ксяндзы і сёстры санктуарыя Божай Міласэрнасці ў Воранаве.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Глыбокапаважаныя браты і сёстры ў Хрысце! Усе хрысціяне, святкуючыя Пасху 21 красавіка! Радасць Вялікадня сёння асвятляе Касцёл ва ўсім свеце. У нашых святынях,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика